Грамадства22

«Паўтара месяца няма лістоў…» Мастак Алесь Пушкін знаходзіцца на турэмным рэжыме

Жонка мастака Алеся Пушкіна расказала «Народнай Волі» пра тое, што паўтара месяца не атрымлівае ад мужа вестак. Мастак у сакавіку 2022 года быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Алесь Пушкін

Пушкіна прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяннях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў».

Мастак знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Падаваць апеляцыйную скаргу ён адмовіўся.

Спачатку Алесь Пушкін знаходзіўся ў папраўчай калоніі №22 у Івацэвіцкім раёне («Воўчыя норы»), але затым яго этапавалі ў гродзенскую турму №1.

Алеся Пушкіна ўключылі ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

— Без гаспадара, натуральна, складана, але гэта праблема вырашальная, — кажа жонка мастака. — Цяпер, напрыклад, у мястэчку так усё высахла без дажджу, што і касіць не трэба.

Дачка дома, на канікулах, таму дапамагае, а вось сын яшчэ здае сесію ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце. Зразумела, што яны цяпер мая асноўная падтрымка і дапамога.

— Якія апошнія навіны ад Алеся?

— Ужо каля паўтара месяца не было ад яго ніякіх вестак. Увогуле пра сябе ён асабліва нічога не піша, а калі і піша, то цэнзары гэтыя радкі замалёўваюць.

Таму ніхто цяпер не ведае, што з ім у гэты момант. Можа, змясцілі ў ШІЗА, бо чаму тады лістоў няма? Адкуль даведацца?

Таму зрэдку даходзяць лісты ад Алеся — і слава Богу! Ад некаторых вязняў, наколькі вядома, ужо каля трох месяцаў няма ніякіх вестак.

— Пра стан свайго здароўя нічога не паведамляе?

— Як садзіўся, то быў здаровы, а што цяпер з ім — не пісаў. Але, як быццам, не скардзіцца на здароўе.

— Перадачы яму даходзяць?

— Даходзяць, хаця пасля таго як перавялі на турэмны рэжым, там большыя абмежаванні. Здаецца, дазваляюць адну рэчавую перадачу ў год і ўсяго некалькі харчовых. Сястра Алеся не так даўно яму даслала перадачу.

Відаць, магчымае і адно кароткачасовае спатканне ў год, але я пра гэта пакуль не даведвалася…

***

Мастака затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 370 КК і ч. 3 арт. 130 КК. 25 сакавіка Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022 Пушкіна асудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі №22 у жніўні пакарала Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ.

Падтрымайце мастака лістамі салідарнасці: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну.

Каментары2

  • mikola
    06.06.2023
    Moza Ales namalue karcinu jaka budze u Muzei.....Kali *usio*(2020)    zakrucilasja ja byu u Polskai......Potym paczau sukac u *spisah* znaiomye famili........Jak za bez Pushkina ?
  • Ваеее
    06.06.2023
    Алесь Пушкін будучы міністр культуры незалежнай Беларусі Літвы!

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі6

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 66 гадоў пераадолела «гару-забойцу» Нанга-Парбат3

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»18

Краўцоў расчараваны, што беларусы забылі Калеснікаву. «А яна становіцца ледзь не тварам №1»79

У Жлобінскім раёне кіроўца збіў насмерць 17‑гадовага падлетка і ўцёк з месца ДТЗ2

Коўл зноў даў надзею на вызваленне беларускіх палітвязняў6

У мінскім парку імя Уга Чавеса з'явіцца адкрытая лядовая арэна2

Беларуса, які, падобна, жыў у Кракаве і ездзіў часам на радзіму, судзяць за «распальванне варожасці»5

У Італіі знайшлі скрадзеныя шэдэўры Рэнуара, Сезана і Маціса. Затрыманыя дзевяць грамадзян Малдовы1

Расія атакавала Кіеў балістыкай, на Запарожжа скінулі авіябомбы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі6

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць