Свет22

Памёр пісьменнік Кормак Мак-Карці

Ва ўзросце 89 гадоў памёр амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі Кормак Мак-Карці, паведамляе Deadline са спасылкай на сына пісьменніка Джона Мак-Карці.

Як піша The Guardian са спасылкай на выдавецтва, з якім працаваў Мак-Карці, пісьменнік памёр у сваім доме «з натуральных прычын».

Пісьменнік быў вядомы перш за ўсё сваімі раманамі «Дарога», «Крывавы мерыдыян» і «Старым тут не месца» (апошні быў экранізаваны ў 2007 братамі Коэн). Фільм атрымаў чатыры прэміі «Оскар», у тым ліку ў намінацыі «Найлепшы фільм».

Раман Кормака Мак-Карці «Крывавы мерыдыян», выдадзены ў 1985 годзе, унесены ў спіс «100 найлепшых кніг на англійскай мове, выдадзеных у перыяд з 1923 па 2005 год» па версіі часопіса Time. А ў 2006 годзе The New York Times змясціла гэты раман на другое месца ў спісе найлепшых амерыканскіх раманаў, апублікаваных за апошнія 25 гадоў.

Кормак Мак-Карці атрымаў Пулітцэраўскую прэмію і прэмію Джэймса Тэйта Блэка за раман «Дарога». Ягоныя кнігі былі выдадзеныя ў 48 краінах свету.

Па інфармацыі Deadline, Мак-Карці быў закрытым чалавекам і вельмі рэдка даваў інтэрв'ю.

Летась «Дарога» Кормака Мак-Карці была выдадзена выдавецтвам «Янушкевіч» па-беларуску, яе можна набыць праз платформу Allegro.

Каментары2

  • .
    14.06.2023
    Пакаленьне 30-х мінулага стагоддзя - самае сьветлае пакаленьне чалавецтва за ўсю гісторыю чалавечай цывілізацыі. Адыходзіць назаўжды ў поўным сваім складзе. Гэта было пакаленьне стваральнікаў, адпаведна яно мела й дужа моцны маральны стрыжань. Быў бы я скульптар, паставіў бы тым людзям помнік, на ўсіх кантынентах.
  • не такі як ёсць
    14.06.2023
    Светлая памяць. ‘’Дапога’’ і ‘’Старым тут не месца’’ выбітныя творы

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю7

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

Уласнікі кватэр у «Паўночным Беразе» пачалі атрымліваць рахункі — і ў шоку ад сум за падагрэў вады23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць