Спорт44

У БАТЭ значна знізілі заробкі — «Трыбуна»

У футбольным БАТЭ маецца запазычанасць перад футбалістамі, і яна датычыць заробкаў: гульцы не бачылі грошай па кантракце ўжо пару месяцаў.

Фота: fcbate.by

Некаторыя футбалісты з гэтай нагоды звярталіся непасрэдна да кіраўніка клуба Андрэя Капскага, каб высветліць, як і калі сітуацыя вырашыцца. Кіраўнік ад канкрэтных абяцанняў устрымаўся, піша «Трыбуна».

Ну, а пасля паразы ад «Слуцка» (0:1) 4 чэрвеня калектыву было абвешчана пра значнае зніжэнне заробкаў — у разы.

Па звестках крыніц «Трыбуны», дайшло да таго, што тыя футбалісты, якія атрымлівалі восем тысяч рублёў, будуць гуляць за паўтары-дзве тысячы.

Зроблена гэта і ў якасці пакарання, і ў мэтах эканоміі. Ці часовая гэтая мера, высветліць не ўдалося.

Цяпер у чэмпіянаце краіны БАТЭ ідзе на 5-м месцы, адстаючы на 12 ачкоў ад першага месца і на 9 — ад трэцяга.

Каментары4

  • And
    21.06.2023
    Заўзятар, крывыя ногі ў іх каб трапіць у добры еўрапейскі клуб, а так сама няма ні гонару, ні годнасці. Хай ідуць у калгас разам з какеістамі і іншымі спартоўцамі лукашэкнкі.
  • Борух
    21.06.2023
    Гэта ім за дваццаты і за языкі засунутыя вядома куды. 
  • Лом
    21.06.2023
    Карацей, ра права з беларускім футболам ідзе поўным ходам.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт3

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт3

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць