Культура

Амерыканская каралева соўла пакінула два тастаменты: праз некалькі месяцаў адзін знайшлі ў шафе, другі пад падушкай. Цяпер паміж дзецьмі ідзе суд

Калі Арэта Франклін памерла ў 2018 годзе, сваякі каралевы соўла і адной са знакамітых амерыканскіх спявачак думалі, што яна не пакінула ніякіх распараджэнняў пра лёс сваёй шматмільённай маёмасці. Аднак праз некалькі месяцаў яны выявілі адразу два тастаменты, напісаныя ў розныя гады. Цяпер сыны Франклін судзяцца паміж сабой, каб вырашыць, які з дакументаў трэба лічыць сапраўднай воляй спявачкі.

Арэта Франклін падчас выступу ў Дэтройце ў 1987 годзе. Фота: Ross Marino/Getty Image

Тастаменты Арэты Франклін знайшлі ў яе маёнтку ў Дэтройце, штат Мічыган, праз дзевяць месяцаў пасля яе смерці ад раку. Адзін з іх ляжаў у зачыненай шафе, а іншы выявілі ў нататніку, які ляжаў пад адной з падушак канапы ў гасцінай.

У абодвух выпадках спадчыннікамі спявачкі стануць яе дзеці, але, мяркуючы па ўсім, кіраванне яе грашыма ў розных дакументах апісанае па-рознаму.

Адзін з сыноў настойвае, што сапраўдным трэба прызнаць дакумент, датаваны чэрвенем 2010 года (ён знаходзіўся ў зачыненай шафе). Двое іншых лічаць, што цяперашні тастамент быў напісаны значна пазней, у сакавіку 2014-га (калі былі запоўненыя некалькі старонак у нататніку).

Старэйшы сын спявачкі Кларэнс Франклін у судзе не ўдзельнічае. Ён жыве ў спецыяльным пансіянаце ў Мічыгане і знаходзіцца пад законнай апекай.

Вырашыць спрэчку трэба будзе суду прысяжных з шасці чалавек.

Слуханні пачаліся ў панядзелак, і чакаецца, што рашэнне прымуць да канца тыдня. Суд выслухае паказанні сведак сыноў Арэты Франклін, яе пляменніцы Сабрыны Оўэнс і эксперта-графолага.

Чым адрозніваюцца тастаменты

Абодва тастаменты напісаныя ад рукі — з нататкамі на палях і такім почыркам, што месцамі яго цяжка расшыфраваць.

У большасці штатаў такія дакументы не маюць законнай сілы, але ў Мічыгане рукапісныя тастаменты прызнаюцца, калі адпавядаюць іншым крытэрам.

Тэадор Уайт II — трэцяе дзіця Франклін ад яе нядоўгага шлюбу з былым менеджарам — сцвярджае, што натарыяльна завераны 11-старонкавы дакумент 2010 года павінен лічыцца сапраўдным завяшчаннем.

У ім ён прызначаецца адказным за грашыма маці разам з пляменніцай Франклін Сабрынай Оўэнс. Раней Оўэнс кіравала грашыма асабіста.

Таксама ў гэтай версіі завяшчання ўтрымліваецца заклік да Кекалфа і Эдварда Франкліна — другога і чацвёртага сыноў спявачкі — атрымаць дыплом або ступень у галіне бізнэсу, калі яны хочуць атрымаць выгаду ад спадчыны спявачкі.

Аднак Кекалф і Эдвард настойваюць, што асноўная воля іх маці ў версіі завяшчання 2014 года на чатырох старонках, напісаных у нататніку.

У ім кіраваць спадчынай з Оўэнс прызначаецца якраз Кекалф, а не Тэадор Уайт II. Там таксама сказана, што ён і яго ўнукі павінны атрымаць у спадчыну асабняк Арэты Франклін коштам 1,2 млн даляраў.

Адвакат апекуна Кларэнса Франкліна заявіў Бі-бі-сі, што з яго братамі ўдалося дасягнуць пагадненне, якое дае Кларэнсу пэўны працэнт ад маёмасці, незалежна ад выніку судовага працэсу.

Што засталося пасля Арэты Франклін

Акрамя маёнтка, значную частку спадчыны Арэты Франклін складаюць грошы, заробленыя спявачкай за час яе кар'еры, і аўтарскія правы на яе музычную спадчыну.

Пасля смерці Франклін у 2018 годзе яе багацце ацэньвалася ў 80 млн даляраў. Аднак з тых часоў ацэнкі былі значна зніжаныя, у тым ліку праз нявыплачаныя падаткі: цяпер лічыцца, што памер спадчыны складае каля 6 млн даляраў.

Дакумент ад 2014 года таксама прадугледжвае, што сцэнічныя сукенкі Франклін павінны быць альбо прададзеныя з аўкцыёну, альбо перададзеныя Смітсанаўскаму інстытуту ў Вашынгтоне.

На фоне цяжбы Сабрына Оўэнс ухілілася ад абавязкаў кіраўніка маёмасцю сваёй цёткі, спаслаўшыся на тое, што Арэта Франклін заўсёды ахоўвала сваё прыватнае жыццё і справы сям'і і не ўхваліла б шуміхі вакол свайго завяшчання.

«Я люблю сваіх стрыечных братоў, не адчуваю да іх ніякіх дрэнных пачуццяў і зычу ім усяго найлепшага», — заявіла яна.

На гэтым відэа Арэта Франклін выконвае песню Кэрал Кінг — амерыканскай піяністкі і спявачкі. Гэта Кэрал Кінг так эмацыйна паводзіцца на відэа. І Барак Абама выцірае слёзы

На працягу больш чым паўвекавой музычнай кар'еры 20 альбомаў Арэты Франклін уваходзілі ў першую дзясятку амерыканскіх хіт-парадаў, дзясяткі сінглаў прадавалася накладам звыш мільёна асобнікаў, а сама спявачка 18 разоў атрымлівала найвышэйшую музычную прэмію «Грэмі».

Як і многія афраамерыканскія вакалісты свайго пакалення, Франклін пачынала спяваць госпел — рэлігійныя спевы ў баптысцкіх цэрквах, але з часам стала сапраўдным універсалам, уключыўшы ў свой рэпертуар джаз, соўл, рытм-энд-блюз і рок-н-рол.

Каментары

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя1

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя

Усе навіны →
Усе навіны

Міністарка культуры Нарвегіі паказала ў тэлеэфіры аголеныя грудзі33

Байдэн можа зняць сваю кандыдатуру з выбараў, калі на яго націснуць сваякі і сябры. А хто яго можа замяніць?11

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?43

«Галодныя. Змучаныя. Шчаслівыя». Апублікавалі ФОТЫ ўкраінскіх вайскоўцаў пасля расійскага палону6

У Дзяржынску паставілі скульптуру «Меч Неўскага, шчыт Дзяржынскага». Яе перападарыў Лукашэнка9

«Са слёз русалак». У Беларусі прадаюць лёд па цане мяса

«Сітуацыя складаная» — Павел Муравейка пракаментаваў становішча на паўднёвых рубяжах9

Рэдакцыя New York Times заклікала Байдэна зняць сваю кандыдатуру з выбараў5

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя1

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя

Галоўнае
Усе навіны →