Грамадства

Беларусу, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі ў 2020-м, сабралі ўжо 85 працэнтаў ад сумы

Гісторыя жыхара Стоўбцаў Віталя Тысева, які мусіў праз палітычны пераслед пакінуць радзіму і цяпер жыве ў Польшчы з цяжкай хваробай, у сакавіку не пакінула абыякавымі многіх беларусаў. Віталю тады хутка сабралі на аперацыю амаль 20 тысяч еўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася яе рабіць.

У жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў і жорстка збілі. У яго пачаў развівацца агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аўтаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасліся суставы пазваночніка і іншыя суставы. Напярэдадні паўторнага затрымання ён паспеў з'ехаць у Польшчу.

Цяпер для мужчыны знайшлі нямецкую клініку, але аперацыя там каштуе куды больш — 55 100 еўра.

Калі ў найбліжэйшыя тыдні Віталю не зробяць аперацыю, яго можа паралізаваць.

Ужо сабрана 85 працэнтаў ад сумы. Свае грошы ахвяравалі 1250 чалавек.

Дапамагчы мужчыну можна па гэтай спасылцы, там жа ўся яго гісторыя. 

Каментары

Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы — Латушка

Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы — Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў14

Палітзняволеная рэдактарка канала «Мая краіна Беларусь» Ірына Шчасная выйшла на свабоду і з'ехала з Беларусі5

«Дні і месяцы, калі я проста была адна». Блогерка Ася Паплаўская расказала, як рыхтавалася стаць манашкай і чаму не стала10

«Павінен выйсці Пачобут». Польскі міністр Сікорскі зноў загаварыў пра магчымае закрыццё мяжы для грузаў27

Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё34

Ці меў рацыю Лукашэнка, называючы заходніх палітыкаў бяздзетнымі? 5

Палітвязень Яўген Бароўскі з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем выйшаў на свабоду ў чэрвені1

Лукашэнка: Пасля абвастрэння становішча на мяжы ў ваенкаматы звярнуліся тысячы добраахвотнікаў49

Топ-7 новаўвядзенняў амністыі-2024 — палёгка жанчынам, асуджаным за наркотыкі ці забойства, у якіх ёсць дзеці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы — Латушка

Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы — Латушка

Галоўнае
Усе навіны →