Свет55

Гіркін прагназуе разгром расійскіх групіровак у Сірыі і Арменіі турэцкімі войскамі

Рана ці позна Расіі давядзецца ўступіць у ваеннае сутыкненне з Турцыяй па ініцыятыве апошняй, мяркуе палкоўнік ФСБ у адстаўцы, а цяпер блогер Ігар Стралкоў (Гіркін).

Putin Erdogan Путин Эрдоган Пуцін Эрдаган
Уладзімір Пуцін і Рэджэп Эрдаган падчас сустрэчы ў Крамлі ў сакавіку 2017 года. Фота: AP / Alexander Zemlianichenko

Па меркаванні Стралкова, у выпадку ваеннага сутыкнення арэнай баявых дзеянняў будуць Сірыя, Закаўказзе і Чорнае мора. Ён не выключае прамога ўдзелу буйных кантынгентаў турэцкіх войскаў (пад выглядам «добраахвотнікаў» ці нават без такога прыкрыцця) у аперацыях супраць расійскай арміі ва Украіне і ў Крыме.

Палкоўнік ФСБ лічыць, што справа да прамой адкрытай ваеннай канфрантацыі Турцыі з Расіяй дойдзе пасля таго, як турэцкі бок выцісне з Крамля ўсе магчымыя саступкі, якія толькі можна атрымаць мірным шляхам.

На думку Стралкова, непасрэдны момант уступлення ў вайну будзе абраны з улікам максімальнага аслаблення вайсковых сіл Расіі і яе негатоўнасці да адбіцця агрэсіі.

Палкоўнік ФСБ малюе сцэнар развіцця падзей.

Першым этапам стане закрыццё праліваў Басфор і Дарданэлы для расійскага флота і суднаў, якія дастаўляюць падмацаванні ў Сірыю. Пры гэтым ён лічыць, што на такое Эрдаган можа пайсці ўжо сёлета.

Другі этап будзе ўключаць серыю ўзброеных правакацый у Сірыі з боку «ўзброенай апазіцыі» супраць расійскіх войскаў. Іх мэтай будзе пашырэнне зоны кантролю пратурэцкіх сілаў.

Турэцкія войскі дачакаюцца, пакуль у ходзе гэтых правакацый у расійскага экспедыцыйнага корпуса скончыцца запас боепрыпасаў, і паспрабуюць нанесці яму і сірыйскім войскам на поўначы Сірыі поўную паразу. Ва ўмовах адразання ад забеспячэння і падмацавання, экспедыцыйны корпус не мае шанцаў перамагчы турэцкую армію.

У эскалацыі канфлікту, лічыць Стралкоў, будуць абвінавачаныя выключна Расія і афіцыйны Дамаск.

Другім полем ваенных дзеянняў, на думку палкоўніка ФСБ, можа стаць расійскі міратворчы кантынгент у Карабаху і ў Арменіі. Ён, на думку Стралкова, будзе зламаны і (у найлепшым выпадку) інтэрнаваны армянамі. У горшым выпадку — ён будзе проста знішчаны і захоплены ў палон турэцка-азербайджанскай кааліцыяй.

На думку Стралкова, ад разгрому расійскіх войскаў у Сірыі туркаў можа стрымаць (акрамя прамой пагрозы прымянення ядзернай зброі) непасрэднае ўмяшанне Ірана і яго гатоўнасць адкрыта ўступіць у ваеннае супрацьстаянне з Турцыяй у Сірыі і Закаўказзі. Зацікаўленасць Ірана ў гэтым абумоўленая тым, што Турцыя і Азербайджан цяпер узмоцнена сябруюць з заклятым ворагам Ірана — Ізраілем.

Але і без поўнамаштабнага ваеннага канфлікту, лічыць Стралкоў, расійскую групіроўку ў Сірыі туркі «задушаць», бо ўсе камунікацыі трымаюцца на марскім забеспячэнні праз Новарасійск на Тартус, а перакрыць паветраную прастору з Сірыяй для туркаў таксама не праблема.

Нягледзячы на відавочную пагрозу, пытанне аб своечасовым вывадзе расійскага экспедыцыйнага корпусу з Сірыі дагэтуль не ставіцца. У выніку, як адзначае палкоўнік ФСБ, буйная групіроўка расійскіх вайскоўцаў застаецца «ў закладніках» у Эрдагана.

Як лічыць Стралкоў, з высокай імавернасцю можна чакаць, што адмова ад збожжавай угоды прывядзе ў дзеянне ланцужок наступстваў, якія заканамерна прывядуць да рэзкага абвастрэння расійска-турэцкіх адносін і паскарэння непазбежнага пераходу Турцыі ў лагер адкрытых ворагаў Расіі.

На думку блогера і палкоўніка ФСБ, час, адпушчаны на магчымасць эвакуацыі расійскіх войскаў з Сірыі падчас дзеяння «ўгоды», мабыць, ужо незваротна страчаны.

Чытайце яшчэ:

Расійскія ўлады заявілі аб спыненні дзеяння збожжавай угоды

Стралкоў патлумачыў, нашто патрэбны адзін аднаму Лукашэнка і «Вагнер»

Салаўёў заклікаў пасадзіць Гіркіна, а Гіркін — Прыгожына. Расійскія прапагандысты шукаюць адказ на пытанне, хто вінаваты

Каментары5

  • Вася
    17.07.2023
    У Гикина совсем крыш9а поехала. Уже не знает как поднять интерес к своей персоне.
  • Lol
    17.07.2023
    Практолаг, 👍😂🤣
  • Ян Севярын Бакей
    18.07.2023
    гіркіны і антыгіркіны, кацап'ё - "чума на оба вашы дома" і дай Бог. каб усе інфернальныя прагнозы гэтага тэрарыста збыліся, была б расплата-карма адпаведная злачынствам...

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць