Грамадства55

Памежны кантроль на ўездзе з Расіі ў Беларусь раптоўна знялі

На беларуска-расійскай мяжы раптоўна скасавалі кантроль, які ўвялі ў маі. Пра гэта распавядаюць удзельнікі чатаў, якія сочаць за сітуацыяй на гэтым участку мяжы. З іх слоў, яшчэ ў панядзелак даводзілася праходзіць кантроль у прапускных пунктах, але з вечара аўторка тых, хто ўязджае ў Беларусь, ужо не правяралі, піша «Люстэрка».

Выезд з Беларусі ў Расію па трасе М-1, раніца 5 мая. Фота відавочцы Zerkalo.io

Увечары 18 ліпеня ў чаце «Мяжа РФ — РБ» з'явіліся паведамленні аб тым, што з боку Беларусі зніклі памежныя пункты. Дакладны час, калі іх прыбралі, невядомы. Удзельнікі чата паведамляюць, што ў панядзелак, 17 ліпеня, яны былі, а ўжо ў аўторак увечары — зніклі.

— У панядзелак [17 ліпеня] раніцай усё было, — удакладняе адзін з удзельнікаў чата. — А ноччу ехаў са Смаленска, было абсалютна пуста.

Пра адсутнасць кантролю гавораць і тыя, хто перасякаў расійска-беларускую мяжу па трасе М-1 каля вёскі Красная Горка і вёскі Рудня (абедзве знаходзяцца ў Смаленскай вобласці Расіі).

Таксама няма дадатковага кантролю і каля аграгарадка Ляды (Дубровенскі раён) і каля вёскі Езярышча (Гарадоцкі раён).

— 18 ліпеня каля 21:00 пры руху з Масквы ў Мінск на легкавіку, Чырвоная Горка: толькі бегла прагледзелі пашпарты на расійскім баку, далей — нічога, — піша яшчэ адна ўдзельніца чата. — Ніякага надгляду, з машыны выходзіць не давялося. Усё як да майскіх, толькі даволі вялікая чарга з фур у правых палосах.

На гарачай лініі Дзяржпагранкамітэта распавялі, што кантроль сапраўды знялі: «Не магу вам сказаць, будзе ці не будзе. На сёння пакуль знялі. А заўтра, можа, паставяць».

Там дадалі, што далейшае развіццё сітуацыі залежыць ад распараджэння ўрада.

«Будзе распараджэнне — будзем неяк вырашаць, што нам рабіць. Мы не самі прымаем рашэнне. Ёсць у нас Лукашэнка, урад, і яны прымаюць рашэнне», — сказалі ў ДПК.

Кантроль прыбралі на ўсіх трасах.

Нагадаем, у пачатку мая Беларусь увяла свайго роду памежны кантроль на ўсіх уездах з Расіі. У ДПК тады казалі, што гэта часовая мера, звязаная з працэсам ратыфікацыі пагаднення аб узаемным прызнанні віз з Расіяй. А ў МЗС гэта называлі «не кантролем, а маніторынгам сітуацыі». Ужо ў першыя дні на мяжы пачалі збірацца чэргі. У канцы мая Расія ратыфікавала згаданае пагадненне, але кантроль застаўся.

Каментары5

  • Gorliwy Litwin
    19.07.2023
    Одна страна, один народ - Русь! Цветовые различия штанов и прочих предметов не столь важны
  • Беларус
    19.07.2023
    бо ўсе бандзюганы каторыя хацелі прыехаць ужо ў Беларусі - пад Асіповічамі ў іх гняздо, крывавых мяснікоў - "вагнераўцаў"
  • блр
    19.07.2023
    Gorliwy Litwin , Русь - гэта Украіна і часткова Беларусь. А пры чым тут Расея? Маскавіты нават не славяне.

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў80

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў80

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць