Грамадства2020

Лукашэнка выпісаў свайму малодшаму сыну стыпендыю як «таленавітаму студэнту»

На сайце Лукашэнкі з'явіўся пералік таленавітых вучняў, студэнтаў і іх выкладчыкаў, якім належаць разавыя выплаты або стыпендыі. Сярод гэтых людзей знайшоўся і поўны цёзка малодшага сына Лукашэнкі, якому за подпісам бацькі зараз належыць падвышаная стыпендыя. 

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі на хакеі. Скрыншот відэа

«Прызначыць стыпендыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на другі семестр 2022/2023 навучальнага года памерам 186,97 рубля штомесячна студэнтам, курсантам, […]», — гаворыцца ў тым раздзеле апублікаванага на сайце Лукашэнкі дакумента, у якім называецца студэнт першага курса БДУ Лукашэнка Мікалай Аляксандравіч. 

Узрост і месца вучобы гэтага Мікалая супадаюць з вядомымі фактамі пра малодшага сына Лукашэнкі, які скончыў першы год вучобы на біяфаку БДУ. 

Чытайце таксама: Мікалай Лукашэнка вывучае біятэхналогіі ў рамках праекта з Кітаем

Мікалай Лукашэнка наўрад ці рашыцца адмовіцца ад бацькавай стыпендыі. Для такога трэба была б немалая смеласць. Так, 22-гадовую спявачку Патрыцыю Свіціну, якая адмовілася ад лукашэнкаўскай прэміі для таленавітай моладзі, пачнуць судзіць 1 жніўня. Яе абвінавацілі ў патрабаванні свабодных выбараў і асуджэнні вайны ва Украіне.

Мікалай Лукашэнка працягвае суправаджаць тату ў яго паездках. Апошні раз гэта здарылася з 22 да 25 ліпеня, калі Лукашэнка сустрэўся з Пуціным у Санкт-Пецярбургу, а пазней яны паехалі ў праваслаўны манастыр на востраве Валааме. Там Коля з тэлефонам трапіў на відэа: ён здымаў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку падчас іх экскурсіі па востраве.

Каментары20

  • Шпіён НАТА
    31.07.2023
    Дарэчы, стала вядома, чаму Коля паляцеў вучыцца ў Кітай. Нават без ведання кітайскай мовы.
    Справа ў тым, што спецфакультэт БДУ асабіста пад Колю стварылі, нятаннае замежнае абсталяванне набылі, але хутка высветлілася, што выкладчыкаў, якія маюць кампетэнцыі для працы на гэтым абсталяванні - няма :cry:
  • kjgkhk
    31.07.2023
    ну и мелочные колхозаны. за 50 евро так позориться.
  • Краіна для лукашэнкаў
    31.07.2023
    Усё для сямейкі, потым і так званы “прэзідэнцкі” фонд перапіша на краун-прынца.

Цяпер чытаюць

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў1

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы5

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці6

У Бабруйску пенсіянерка стала ахвярай махляроў трэці раз за два гады1

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў1

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш1

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным106

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць