Грамадства2020

Памёр Леанід Козік

Дырэктар прадпрыемства з Барысава, ён быў адным з дэпутатаў таго Вярхоўнага Савета, які абвясціў у 1991 годзе незалежнасць, і прыкметнай фігурай адміністрацыі аж да 2014 года. Захоўваючы вернасць сістэме, ён адначасова быў перакананым незалежнікам.

Пра яго сыход з жыцця паведаміла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Леанід Козік нарадзіўся 13 ліпеня 1948 года ў Барысаве. У 1966-1976 гадах працаваў токарам, шафёрам, інжынерам-тэхнолагам на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання.

У 1977 годзе скончыў БДУ і ў 1985 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Па адукацыі — юрыст, эканаміст.

У 1976-1977 гадах — памочнік пракурора Барысава. У 1977-1985 гадах — старшыня прафсаюзнага камітэта Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. У 1985-1990 гадах —дырэктар Барысаўскай швейнай фабрыкі.

У 1990-1995 гадах быў старшынёй камісіі па эканамічнай рэформе, дасягненні эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання.

З 1998 года займаў пасаду намесніка прэм'ер-міністра. Са жніўня 2000 года — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў Саюзнай дзяржавы. З верасня 2001 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.

З 2002 па 2014 год быў старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

З 2004 па 2008 год з'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання па Барысаўскай сельскай акрузе.

Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Доктар эканамічных навук (1999), прафесар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі. Аўтар больш за 70 работ у пытаннях эканомікі і права.

Каментары20

  • Gorliwy Litwin
    06.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Чалавек
    06.08.2023
    Навошта лукашыстаў ушаноўваць, жывых ці мёптвых, у чорную рамку браць навіну, як пра смерць Алеся Пушкіна, Міколы Клімовіча, Вітальда Ашурка ? гэты козік нешта добрае для людзей хіба зрабіў? Не, не зрабіў, бо падтрымліваў бандыцкую ўладу ўсімі сіламі сваімі. Таму - "памёр Максім і х. з ім"
  • Грышка
    06.08.2023
    Козік быў адзіным з тых лаялістаў, хто верагодна яшчэ верыў у магчымасць існавання дыктатуры з адносна чалавечым тварам. Таму ён яшчэ дазваляў сабе рэдкую асцярожную крытыку найбольш адыёзных крокаў наступа рэжыма на правы працоўных, якая зрэшты заўважальнага ўплыву ня мела. Таксама ён не зрабіў нічога супраць саўдзела дзяржпрафсаюзаў у электаральных фальсіфікацыях. Таму пасля сыходу аб ім ніхто і не ўзгадваў. З пункту гледжання працоўных ён памёр ўжо тады.
    Змяніўшы Козіка стваральнік брсма ідэёлаг Арда - бясспрэчны выканаўца, на маральныя абмежаванні не хварэе і таму энергічна скінуў маскі і ператварыў дзяржаўныя прафсаюзы ў частку рэпрэсіўнай машыны, якая цалкам адмовіліся бараніць правы рэпрэсаваных па спісах КДБ працоўных і фактычна падтрымала ўвядзенне масавай практыкі забароны на прафесію для палітычна нязгодных.

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК4

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў2

Праз моцны вецер у больш як 200 населеных пунктах былі праблемы са святлом

Сквер у цэнтры Мінска аблюбавалі бабры, яны ўпарта грызуць дрэвы1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні10

На «Мілкавіце» ў Хойніках абвяргаюць масавыя палітычныя затрыманні на заводзе

Памёр святар Пятро Карнялюк1

Беларускія навукоўцы незвычайным чынам праверылі ўзрост невядомага раней цудатворнага абраза3

Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. З ім няма сувязі амаль 5 месяцаў

Адпусцілі дадому 6 чалавек. Што вядома пра пацярпелых у ДТЗ з маршруткай пад Барысавам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК4

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК

Галоўнае
Усе навіны →