Вайна44

Украінскія войскі зайшлі ў Казачыя Лагеры на левым беразе Дняпра — расійскія ваенкары

У сённяшніх допісах ваенкараў шмат панікі: украінскі дэсант змог зайсці ў частку населенага пункта насупраць Херсона. Кантроль над Казачымі Лагерамі стварыў бы магчымасць для навядзення пераправы цераз Дняпро.

Аб поспеху ўкраінскіх войскаў першым напісаў расійскі блогер Трынаццаты, які ваюе ў Херсонскай вобласці.

«На фоне навін аб зняцці з Херсонскага кірунку баяздольных падраздзяленняў ПДВ (дэсантных войскаў, самых баяздольных адзінак расійскай арміі. — «НН») і пераводзе іх на Запарожскі кірунак, я хацеў бы сёе-тое заўважыць. Праціўнік паспяхова замацаваўся на нашым беразе Дняпра, заняў населены пункт Казачыя Лагеры і нават ужо прарваў першую лінію нашай абароны, якая ў большасці складаецца з мабілізаваных, а таксама прасунуўся на 800 метраў. Гэта вельмі х..вая тэндэнцыя. Калі яны навядуць пераправу і змогуць рабочую арганізаваць пераправу, то гэта будзе, мякка кажучы, хранова», — напісаў блогер Трынаццаты.

Ваенкараўскі тэлеграм-канал «Два маёры» заяўляе пра наяўнасць у шэрагах украінскай штурмавой групы «наёмнікаў». Гэта звычайны прыём расійскіх прапагандыстаў кожны раз, калі на фронце адбываюцца няўдачы.

«Праціўнік раніцай высадзіў да сямі лодак дэсанта. Чулася ў перахопах гаворка польскіх і грузінскіх наймітаў, — піша «Два маёры». — Каб не дапусціць флангавага руху ворага па нашых акопах, падраздзяленні УС Расіі адышлі на захад ад Казачых Лагераў». І дадае: «Сітуацыя кантраляваная. Спачатку сыгралі сваю ролю недастатковая навучанасць і пільнасць войскаў, сувязь і разуменне сваёй задачы на пярэднім краі абароны».

Украінскія войскі перайшлі ад абароны да наступу прыкладна ў маі. Прасоўванне ідзе павольна, бо расійскія войскі абсалютна дамінуюць у паветры і ўстанавілі значныя мінныя загароды.

Найбольш украінскія войскі прасунуліся пад Бахмутам, які яны спрабуюць узяць у клешчы, а таксама ў раёне Урэмеўскага выступу. Але і там, і там прасоўванне на 5—7 кіламетраў заняло больш за два месяцы. 

На левым беразе Дняпра насупраць Херсона раней украінскія войскі кантралявалі толькі незаселеныя астравы і дачныя пасёлкі ў нізкіх месцах. Кантроль над вялікім сялом Казачыя Лагеры, размешчаным на грудку, дазволіў бы ўкраінцам навесці такую пераправу, па якой стала б магчымым перакідванне цяжкага ўзбраення. Плацдарм на левым беразе Дняпра стварыў бы пагрозу з фланга асноўнай групоўцы расійскіх войскаў пад Запарожжам.

У Казачых Лагерах да вайны жыло каля 3700 чалавек.

Каментары4

  • Кавун
    08.08.2023
    петя, ты же еще год назад примерно тоже самое писал и про Херсон. Наверное и z на дверях тогда наклеил, или уже содрал эту путинскую свастику - символ рашизма и его преступлений?
  • Кіеў за 3 дні
    09.08.2023
    петя, адкуль ты Пеця можаш ведаць што будзе, а што не
  • Призрак Киева и другие сказки
    10.08.2023
    Пеця проста анализироваць умее

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць