Грамадства11

«Незвычайна худы і пасівелы». Вядомы следчы Аляксандр Сушко выйшаў на волю. Што ён сядзеў, ніхто і не ведаў 

Як стала вядома «Нашай Ніве», выйшаў на волю некалі высокапастаўлены следчы, былы начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці СК Аляксандр Сушко. Пасля звальнення з органаў ён працаваў у Group-IB — буйной кампаніі ў сферы кібербяспекі, чыйго заснавальніка нядаўна ў Расіі прысудзілі да 14 гадоў строгага рэжыму за «дзяржаўную здраду». 

Аляксандр Сушко. Фота: devby.io 

Аб тым, што Аляксандр Сушко арыштаваны, «Нашай Ніве» паведамлялі некалькі не звязаных між сабой крыніц. Меркавана, арышт адбыўся ў 2022 годзе. 

Апошні раз Сушко нешта пісаў у сваім фэйсбуку летам 2021-га, а лайк пад віншаваннем ад імя ягонай старонкі ставілі летам 2022-га, больш ніякай актыўнасці на яго актуальнай старонцы не было. 

Сэнс прэтэнзій да яго быў нам невядомы. 

Да меркаванага затрымання Сушко працаваў у мінскім офісе расійскай Group-IB, а потым, мяркуючы з адкрытай інфармацыі, у яе даччынай кампаніі FACCT (Fight Against Cybercrime Technologies). 

Калі быў следчым, Сушко вёў мноства рэзанансных справаў, у прыватнасці, вялікую «справу айцішнікаў», па якой праходзіў, напрыклад, Віктар Пракапеня.

Тады здарылася амаль неверагоднае для беларускай сістэмы — крымінальная справа скончылася нічым. Усіх фігурантаў выпусцілі без суда. 

У 2020-м Сушко публічна выступіў за спыненне масавага гвалту і дыялог. Выступаў з узважанай крытыкай дзеянняў праваахоўнікаў. 

«[…] Усе, хто стаіць не ў тым месцы, павінны сысці… А чаму, калі гэта і іх зямля, горад? Павінны і ўсё! А куды ісці? Сёння на іншую вуліцу, а заўтра ў гета? Калі гумовыя кулі не дапамогуць, то ў ход пойдуць баявыя? […] Калі ідуць гранаты і кулі ў ход, то людзі палохаюцца, а многія ўцякаюць, і некаторыя адказваюць. Так, такіх можна назваць злачынцамі, але хто тады тыя, хто страляюць першымі? Чаму яны гэта робяць? Загад? Чый і чаму менавіта такі? Хто спыніць гэта? Хто знойдзе ў сабе сілы пагаварыць з народам, які гэтыя пытанні задае? […]», — выказаўся ў фэйсбуку Сушко, заклікаўшы да дыялогу. 

Праз нейкі час ягоны след згубіўся. 

І, як цяпер паведамілі нам тыя, хто знаёмы з блізкімі Сушко, ён на волі, але «ненатуральна худы і пасівелы». 

Магчыма, справа супраць яго можа быць звязаная з разборкамі з Group-IB у Расіі. Так, заснавальніка кампаніі Іллю Сачкова ў Расіі нядаўна прысудзілі да 14 год калоніі строгага рэжыму па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе — ён, нібыта, перадаў замежным спецслужбам нейкую інфармацыю, якая адносілася да дзяржтаямніцы. 

Сам Сачкоў быў арыштаваны восенню 2021 года, ён абвінавачваў у сваім пераследзе асобных супрацоўнікаў ФСБ, у якіх да яго персанальная непрыязнасць. 

Адначасова з гэтым Сачкоў ганарыўся ў сваіх лістах з СІЗА, што дзякуючы Group-IB нібыта ўдалося спыніць мноства ўкраінскіх кібератак на расійскую інфраструктуру. 

Каментары1

  • даведка
    18.08.2023
    Сушко по иронии судьбы сел сам, а разработчик расследовавшейся им биллинговой системы платного доступа к сайтам с детской порнографией вышел сухим из воды, став мультимиллионером в окружении Лукашенко...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»13

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»

Усе навіны →
Усе навіны

Літва забараніла праезд з Беларусі на матацыклах і мапедах4

У Мінску завяршаецца ацяпляльны сезон

На польска-беларускай мяжы жанчына выбегла з машыны мужа і знікла. Яе знайшлі на чыгунцы

«Настоящее Время. Беларусь» спыніла вяшчанне11

Белы дом папярэдзіў Кітай пра пошліны да 245%2

«Што такое лібертэ?» Гомельскі неўролаг на прыёме задае пацыентам пытанні па французскай мове і гісторыі8

Лявончык: Мельнікава вылецела ў Лондан і, не затрымліваючыся, вылецела з Лондана — гэта 100-працэнтна11

Паўночная Карэя зарабіла на канфлікце ва Украіне $20 мільярдаў4

У беларускіх санаторыях амаль не засталося месцаў на лета1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»13

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць