Грамадства

Затрымалі бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова

Праваабаронцам стала вядома, што чалавек з імем Міхаіл Лапуноў быў арыштаваны на 15 сутак і не выйшаў сёння на волю. Такое ж самае імя мае бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова, піша «Гомельская вясна».

Міхаіл Лапуноў. Фота: Моцныя навіны

Судзіў яго суддзя Кармановіч Цэнтральнага раёна Гомеля. Ён жа пастанавіў не канфіскоўваць мабільнага тэлефона Міхаіла. Вынік другога суду невядомы, але на волю мужчына так і не выйшаў. Адсутнічае сувязь таксама і з жонкай Міхаіла.

Сын Міхаіла — Мікіта Залатароў — адзін з самых юных затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года, хварэе на эпілепсію. Яго затрымалі 11 жніўня 2020 года, тады хлопцу было 16 гадоў і тры месяцы.

Ягоны бацька расказваў журналістам, што Мікіту білі ў міліцыі і СІЗА. На гэта адвакат падаваў скаргу, але органы не знайшлі складу злачынства.

Мікіту разам з Леанідам Кавалёвым і 25-гадовым Дзмітрыем Карнеевым абвінавацілі за падзеі 10 жніўня 2020 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
  • 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паразлівае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў);
  • 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).

22 лютага 2021 года суддзя Дзмітрый Дэбой пакараў Мікіту пяццю гадамі выхаваўчай калоніі. Пасля прысуду ў хлопца пачалася істэрыка. Ён кідаўся на краты і крычаў: «Выпусціце мяне адсюль!»

Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу, што ён нібыта зрабіў падножку супрацоўніку калоніі, а потым схапіў яго за валасы і шыю.

Мікіта прызнаў віну, але дадаў: «Гэта быў не гвалт, а супраціў. Абразлівыя словы я вымавіў на эмоцыях». Яму прысудзілі 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Шляхам частковага складання раней прысуджанага тэрміну пакарання з новым агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.

Мікіта Залатароў

26 чэрвеня 2022 г. Мікіту этапавалі з выхаваўчай калоніі № 2 у гомельскі СІЗА-3, а пасля — у магілёўскую калонію № 15. На пачатку жніўня 2022 г. стала вядома, што палітвязню змянілі рэжым на больш строгі, Мікіту перавялі з магілёўскай ПК № 15 у жодзінскую турму № 8. Хлопец адбывае пакаранне ў турме строгага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць