Каханне і сэкс1313

«Гэта табе замест кветак». Псіхолаг патлумачыў, чаму мужчыны робяць дыкпікі 

Разбіраемся таксама, ці падабаюцца дзяўчатам такія «знакі ўвагі» і што кажа навука пра фатаграфаванне сваіх геніталій. 

unsplash

Нядаўна з кіраўніком Ліберальна-дэмакратычнай партыі і будучым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Алегам Гайдукевічам здарыўся канфуз. У тэлеграм-канале палітыка з'явілася фота эрэгаванага чэлеса, якое, імаверна, было зроблена самім мужчынам. Каму прызначаўся здымак, застаецца загадкай, але многія беларускі не раз сутыкаліся з падобнымі фатаграфіямі.

Што рухае мужчынамі, якія адпраўляюць дыкпікі без згоды жанчын, і як правільна рэагаваць на такія сітуацыі, расказала магістр псіхалогіі Іда Панфіленка.

Супрацьстаяць такому жаданню вельмі складана 

Дыкпікі — адна з формаў эксгібіцыянізму, і калі гаворка не ідзе пра сэксуальныя гульні партнёраў, то такія паводзіны не лічацца нормай. Прычын эксгібіцыянізму можа быць некалькі. Першая злучана з сэксуальным імпрынтам, калі стэрэатып агалення замацоўваецца ў дзяцінстве — у перыяд сэксуальнага развіцця чалавека.

Імпрынт — (англ. imprint — пакідаць след, захоўваць, фіксаваць), замацаванне надзвычай устойлівых слядоў у псіхіцы пасля аднаразовага перажывання. Пры гэтым утвараюцца трывалыя ўмоўна рэфлекторныя сувязі, якія могуць захоўвацца ўсё жыццё, уплываючы на ​​сэксуальныя перавагі і палавыя паводзіны чалавека.

Фота: Unsplash

Важна разумець, што сэксуальнае развіццё дзіцяці пачынаецца з моманту яго нараджэння і што першыя сэксуальныя ўражанні, якія яно адчувае, уплываюць на яго будучае сэксуальнае жыццё.

Імпрынт, які можа справакаваць розныя формы эксгібіцыянізму, часам узнікае, калі дзіця стала сведкам агалення або ўдзельнічала ў дзіцячых гульнях, звязаных з распрананнем. Адзначу, што выгляд аднаго з бацькоў голым, калі ён выпадкова выйшаў пасля душу не ў зручны момант, звычайна імпрынтам не становіцца. Каб выпадак адбіўся ў памяці, ён павінен суправаджацца моцнымі эмоцыямі. Напрыклад, калі дзіця прымусілі агаліцца сярод іншых людзей у дзіцячым садзе або калі яно адчула сэксуальную напружанне ў момант, калі хтосьці іншы агаліўся перад ім.

Другая прычына эксгібіцыянізму — псіхалагічныя захворванні, але тады, акрамя рассылання фота геніталій, у чалавека будуць бачныя і іншыя праявы дэвіянтных паводзін. Чалавек з імпрынтам можа выглядаць цалкам здаровым: па ім ніколі не скажаш, што ў яго ёсць такі «інтарэс». Гэтаму, дарэчы, вельмі складана даць рады. Супрацьстаяць жаданню паказаць сябе насамрэч складана — тут патрэбна дапамога псіхолага.

Яшчэ адзін важны фактар, які ўплывае на жаданне дзяліцца інтымнымі фота з незнаёмымі, — заніжаная самаацэнка і адчуванне ўласнай непаўнавартасці. У гэтым выпадку дэманстрацыя геніталій служыць кампенсацыяй цяжкіх перажыванняў, бо ў моманты агалення чалавек адчувае сваю ўладу і перавагу. Таму лепш ніяк не рэагаваць на такія фота — бо эксгібіцыяністу важная рэакцыя, прычым любая: страх, гнеў, здзіўленне, шок — што заўгодна. Калі ён яе атрымае, то не спыніцца і будзе дасылаць яшчэ.

«Мой сябра табе падабаецца?»

Жанчыны, якім прыходзілі інтымныя фота, па-рознаму ставяцца да такога досведу.

Ася: «Асобна запомнілася такая гісторыя, бо гэта было вельмі недарэчна і нечакана. Я тады з мамай паехала ў вандроўку, і вось мы едзем у аўтобусе, я перапісваюся са сваім хлопцам — і тут ён дасылае фота свайго чэлеса. Гэта было вельмі па-дурному, бо мы яшчэ не былі ў блізкіх стасунках і ніякіх намёкаў на такі флірт таксама не было. Мама ўсё заўважыла — мне хацелася праваліцца скрозь зямлю!

Па вяртанні я з тым хлопцам разышлася. Ён тады выбачаўся і тлумачыў, што хацеў паказаць, як я яго «заводжу», і «парадаваць» мяне. Але я думаю, што да таго ж ён хацеў неяк узняць сваю самаацэнку. Такія выпадкі я лічу сур'ёзным парушэннем асабістых межаў — гэта было непрыемна».

unsplash
Фота: Unsplash

Алена: «Гэта было раней, яшчэ ў часы «УКантакце». Інтымныя фота заўсёды дасылалі незнаёмыя людзі, і ў мяне такія паводзіны выклікалі здзіўленне: тыпу — навошта, на што яны разлічваюць пасля гэтага? Радасці такія здымкі ніколі не выклікалі, але і нейкай злосці на іх таксама не было. Хоць невялікі падсвядомы страх усё ж прысутнічаў: памятаю адчуванне, як быццам бачыш вар'ята на вуліцы і хочаш хутчэй адысці далей».

Вольга: «Фота свайго чэлеса мне даслаў сябар дзяцінства. Прычым без нейкіх папярэдніх паведамленняў — проста фота. На маё здзіўленне, ён паспрабаваў сказаць, што памыліўся і ўвогуле выпадкова гэта адправіў. Але затым «спаліў» сябе, калі сказаў: «Ну калі так атрымалася і ты бачыш майго «сябра», то адкажы, як ён табе — падабаецца?» Вось тут я не знайшла што адказаць».

Дыяна: «Я неспадзявана адкрыла паведамленне ад незнаёмага мужчыны, седзячы побач з начальніцай. У той момант адчула вострую цягу хутчэй яго заблакаваць і моцную агіду. Я не назвала б дыкпікі формай гвалту — гэта, на мой погляд, занадта моцнае слова, але гэта было ўварванне ў маю асабістую прастору.

Мусіць, у мужчын, якія так робяць, ёсць нейкія псіхалагічныя праблемы і складанасці са сваёй сэксуальнасцю і самаацэнкай. Наогул, я думаю, што такім чынам яны хочуць выклікаць у іншага чалавека хоць нейкія эмоцыі. І нават калі яны не атрымліваюць жаданай рэакцыі ці ўвогуле хоць нейкай рэакцыі, то дамалёўваюць жаданае ў галаве».

Юлія: «Я сустракалася з гэтым на сайтах знаёмстваў, калі праз нейкі час мне раптам дасылалі свае геніталіі. Акрамя агіды і расчаравання, я нічога не адчувала. Не сказала б, што гэта форма гвалту — хутчэй, хворае самалюбства мужчыны ці нешта з гэтай серыі. А можа, увогуле нейкая форма псіхічнай хваробы».

unsplash
Фота: Unsplash

Сняжана: «Мне даслалі такое фота ў асабістыя паведамленні на дзень нараджэння. Малазнаёмы хлопец напісаў: «Гэта табе замест кветак». Пеніс, дарэчы, быў, хутчэй, падобны да букета падвялых рамонкаў, чым да стройных гладыёлусаў». Паказала яго дзяўчатам — мы пасмяяліся».

Гісторыі, калі жанчына была б радая нечаканаму інтымнаму здымку, нам пакуль не сустрэліся.

Каментары13

  • Гы
    08.09.2023
    Главное что Грише понравилось
  • пт на спрыт
    08.09.2023
    А ў мяне дзяўчына ўвесь час намагалася мяне зафоткаць, а я ёй не дазваляў: падабаецца - любуйся ў жыцці, нефіг на фоткі пяліцца. Тым больш, яны звычайна яшчэ потым і трапляюць каму ня трэба
  • Чакаць яшчэ аднаго дзікпіка?
    08.09.2023
    «Другая прычына эксгібіцыянізму — псіхалагічныя захворванні, але тады, акрамя рассылання фота геніталій, у чалавека будуць бачныя і іншыя праявы дэвіянтных паводзін. [...] Яшчэ адзін важны фактар, які ўплывае на жаданне дзяліцца інтымнымі фота з незнаёмымі, — заніжаная самаацэнка і адчуванне ўласнай непаўнавартасці».

    Дык што гэта цяпер, чакаць цяпер дзікпікаў ад аднаго «Крэпкава хазяйсцвенника», які любіць пад градусам збіваць сваіх падначаленых у калгасе і які даўным даўно забыў сваю жонушку?

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў1

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Усе навіны →
Усе навіны

У свеце стала менш атэістаў. Але ў Еўропе рэлігія адступае 20

Беларускую мову ва Украіне хочуць выключыць са спісу моў, якія падлягаюць абароне24

«Я член выбарчай камісіі і гэтым ганаруся». Лукашысты ладзяць новы флэшмоб10

Маск стварае свой уласны горад у Тэхасе1

«Цяпер страшна выйсці з дзецьмі з дому». У элітным ЖК пад Мінскам зграя бадзяжных сабак разарвала хатняга ката6

За «экстрэмізм» асудзілі хлопца, які некалі запускаў кампанію па віншаванні ветэранаў

У конкурсе на найлепшую паштовую марку трэці год запар перамагае работа, звязаная з сілавікамі2

Інстытут Мінэканомікі: Санкцыі прама закранаюць чвэрць эканомікі Беларусі1

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў1

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Галоўнае
Усе навіны →