Юрый Максімчык — авіяцыйны інжынер і на паўстаўкі тыктокер. Адначасова з асноўнай працай катаўся курʼерам, каб карміць сямʼю. А потым зняў скетч, заліў яго ў TikTok. І закруцілася — усяго за год — паўмільёна падпісчыкаў, жыве з рэкламы. Tochka.by даведалася, як так удала атрымалася.
Асноўная праца тыктокера — сачыць за аглядным радыёлакатарам «Іртыш». Вялікі купал каля Нацыянальнага аэрапорта стаіць проста ў полі.
У авіяцыі Юра Максімчык 12 гадоў. Пакуль халасты быў, грошай хапала. Ажаніўся, двое дзяцей. Крэдыт вісіць, усіх трэба абуць, апрануць, машыну заправіць.
Знайшоў падпрацоўку. Графік авіяінжынера — два праз два. «Круціўся ў дастаўцы ежы, вазіў мэблю», — распавядае блогер.
А потым зняў першы скетч.
Кантэнт з жыцця
«Хлопец з раёна» — так піша пра сябе ў шапцы профілю тыктокер.
Намацаў рэцэпт — быць сапраўдным. Юра Максімчык — сельскі хлопец, з вёскі Галаўнінцы, што ў Ляхавіцкім раёне. Трасянка — фішачка. Ну і артыстызм з харызмай — на месцы.
Батя просто очень добрый , любит всем помогать!) Бо наливають после работы
Вобраз працуе — 500 тысяч падпісчыкаў у тыктоку і 165 тысяч у інстаграме.
Першы ролік зняў увесну 2022 года, каб проста жонку павесяліць. Яна ўгаварыла заліць творчасць у сеціва. За дзень скетч сабраў мільён праглядаў.
«Малы не хацеў есці кашу, а мамка яму: усе дзеткі як дзеткі, сала і цыбулі, супу наядуцца, а ты ўсё прысмакі выбіраеш», — згадвае сюжэт тыктокер.
Многае для вобразаў Юра Максімчык узяў у бацькоў. Яны ролікі глядзяць, сябе пазнаюць.
Поспех
Instagram моцна падцягнуў папулярнасць — на вуліцы пачалі пазнаваць.
«Пайшла рэклама. На першыя рэкламныя дывідэнды купіў святло, бесправадную пятліцу, стабілізатар. І айфон, каб камера — з кінаэфектам. І жонцы такі ж, каб не крыўдзілася», — смяецца Юра Максімчык.
Дзве рэкламы за месяц перакрываюць зарплату інжынера. Таму Юра дапрацоўвае кантракт і сыходзіць з авіяцыі.
Настоящий мужик сразу знает , что нельзя!
Задумка на будучыню — здымаць серыял у вёсцы, такія «Сваты» на мінімалках. Каманду ўжо сабраў.
Запаснога аэрадрома Юрась Максімчык не шукае, калі раптам з трэнду вылеціць. Пакуль прагляды толькі растуць. Падпісчыкі нават просяць выпусціць мерч з цытатамі герояў ролікаў. Бацькам тады — роялці за капірайты.
Каментары
Навошта вы форсіце гэтага ябацьку?