Грамадства2929

Пуцін назваў памылкай савецкае ўварванне ў Венгрыю і Чэхаславакію

«Нельга нічога рабіць, што ідзе ў відавочную супярэчнасць з інтарэсамі іншых народаў», — сказаў ён.

Фота: Mikhail Metzel / Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Захад, і перш за ўсё ЗША, наступае на тыя ж граблі, што і Савецкі Саюз у замежнай палітыцы, нельга рабіць нічога, што ідзе ў відавочную супярэчнасць з інтарэсамі іншых народаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі на пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму, піша ТАСС.

«Мы ўжо даўно прызналі, што гэтая частка палітыкі Савецкага Саюза была памылковай і вяла толькі да напругі адносін», — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы, адказваючы на словы мадэратара, які прывёў выказванні ўладаў Чэхіі і Венгрыі аб тым, што «СССР паводзіў сябе як каланізатар, калі ўводзіў танкі ў Прагу ў 1968 годзе або Будапешт у 1956-м».

«Нельга нічога рабіць у сферы знешняй палітыкі, што ідзе ў відавочную супярэчнасць з інтарэсамі іншых народаў. Але менавіта на гэтыя граблі, калі ўжо казаць пра граблі, наступаюць вядучыя краіны Захаду і перш за ўсё Злучаныя Штаты», — сказаў Пуцін.

Каментары29

  • Владислав
    12.09.2023
    Новая інструкцыя для расейскіх прапагандыстаў. І падручнікі па гісторыі зноў будуць перапісваць?
    Усё паводле Джорджа Оруэла.
  • Вадзім
    12.09.2023
    "толькі да напругі адносін" -> "толькі да напружвання адносін"
  • Умом Россию не понять...
    12.09.2023
    Афігець, напачатку разьнесьці паў-Еўропы а потым - выбачце, то недарэчнасьць. Але самае цікавае, зараз - весьці вайну і выбачацца за мінулае ўварваньне. Верх цынізма.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць