Здароўе22

Даследаванне паказвае, што папяровыя кубачкі таксама шкодныя для навакольнага асяроддзя

У апошнія гады многія сеткі грамадскага харчавання замянілі аднаразовыя кубачкі з пластыка на папяровыя, каб пазбегнуць забруджвання пластыкам і яго назапашвання на сметніках. Але паводле апошніх даследаванняў і папяровы кубачак, з якім мы адчуваем сябе адказней, выходзячы з кавярні, таксама не спрыяе экалогіі і здароўю.

Фота: vecteezy

Даследаванне, апублікаванае ў жніўні ў часопісе Environmental Pollution, паказвае, як папяровыя кубачкі могуць вылучаць таксічныя рэчывы ў навакольнае асяроддзе. Гэта адбываецца таму, што папяровыя кубачкі часта пакрываюцца слоем полімалочнай кіслаты, інакш вядомай як PLA (polylactic acid), якая пазіцыянуецца і рэкламуецца як біяпластык ці біяраскладальная альтэрнатыва традыцыйнаму пластыку.

Даследчыкі з Універсітэта Гётэборга вырашылі праверыць уздзеянне як пластыкавых, так і папяровых кубачкаў на навакольнае асяроддзе і пратэставалі іх на лічынках мошак. Абодва тыпы кубкаў ставілі ў ваду ці ў асадкавыя пароды на тэрмін да чатырох тыдняў, а затым у акварыумы з гэтымі рэчывамі змяшчалі мошак. Забруджаныя пароды і ваду даследавалі асобна.

У выніку даследчыкі выявілі, што праблемы з ростам і затрымкі ў развіцці насякомых назіраліся ўжо пасля аднаго тыдня вылучэнняў таксічных рэчываў у тэставае асяроддзе. З цягам часу негатыўныя наступствы толькі ўзмацняліся. Такім чынам была зроблена выснова, што хоць PLA сапраўды разбураецца хутчэй, чым традыцыйны пластык на аснове выкапнёвага паліва, але ён не нашмат бяспечнейшы.

Біяпластыкі не разбураюцца эфектыўна, калі трапляюць у навакольнае асяроддзе, у прыватнасці ў ваду, і змяшчаюць прынамсі столькі ж хімікатаў, колькі і звычайны пластык, кажуць аўтары даследавання. Іншыя папярэднія даследаванні паказалі, што пластыкавае пакрыццё ў папяровых кубачках таксама можа ствараць мікрапластык, які трапляе ў вадкасць у кубку.

Gizmodo піша пра эксперымент 2019 года, калі даследчая група з Індыі напоўніла папяровыя кубачкі гарачай вадой і выявіла, што праз 15 хвілін у кубку аб'ёмам 100 мл было каля 25 000 мікрачасціц. А пра жахлівае ўздеянне на арганізм жывых істот мікрапластыка, які можа трапляць у самыя розныя органы (у тым ліку мозг, ныркі і лёгкія), мы пісалі зусім нядаўна.

Даследчыкі заявілі, што адным з найлепшых спосабаў пазбегнуць распаўсюджвання пластыкавых таксінаў і мікрапластыку будзе поўная адмова ад аднаразовых прадметаў, якія масава з'явіліся на рынку пасля Другой сусветнай вайны. Людзі звыклі бяздумна купляць і выкідаць самыя розныя рэчы. Цяпер нам трэба вярнуцца і адысці ад аднаразовага ладу жыцця, кажуць навукоўцы.

Чытайце таксама:

Мікрапластык можа трапляць у мозг і выклікаць змены ў паводзінах — новае даследаванне

«Экалагічна чыстыя» саломінкі ўтрымліваюць патэнцыйна таксічныя хімічныя рэчывы, якія ўяўляюць пагрозу для людзей і дзікай прыроды

Мікрапластык — адна з галоўных пагроз здароўю ў XXI стагоддзі. Але навукоўцы знайшлі рашэнне

Каментары2

  • хамса
    16.09.2023
    "поўная адмова ад аднаразовых прадметаў, якія масава з'явіліся на рынку пасля Другой сусветнай вайны. Людзі звыклі бяздумна купляць і выкідаць самыя розныя рэчы. Цяпер нам трэба вярнуцца і адысці ад аднаразовага ладу жыцця, кажуць навукоўцы"

    дакладна так. але як гэта ў масе зрабіць? як масе людзей прывіць экалагічнае спажыванне, калі яны разбэшчаны суперспажываннем? 
  • гоблен
    16.09.2023
    Ля, вам не угодишь) ИНХ, верните пластиковые, умоляю

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць