Каханне і сэкс33

Антыгостынг — новы спосаб не разбіваць сэрцаў

Вы схадзілі на спатканне і прыйшлі дахаты з жудаснымі ўражаннямі. Як правільна паступіць? Дапамогуць правілы антыгостынгу.

Фота: pexels.com

Магчыма, вы ўжо чулі пра гостынг — з’яву, калі нехта рэзка заканчвае адносіны з іншым чалавекам і не дае яму тлумачэнняў. Гэта не толькі пра спыненне спроб звязацца з партнёрам, але і пра ігнараванне яго званкоў і паведамленняў. Сёння гэта папулярная тэндэнцыя.

Але ёсць і адваротная з’ява — антыгостынг, калі вы паведамляеце чалавеку, з якім сустракаліся, што больш не жадаеце яго бачыць. Часта гэта робіцца праз тэкставае паведамленне. Такі крок азначае, што вы дастаткова сталы чалавек, каб адкрыта казаць пра свае пачуцці, замест таго каб знікаць бясследна.

Тыктокеры з задавальненнем падхапілі гэты новы трэнд. У сацсетцы багата ролікаў з прыкладамі паведамленняў, якія можна дасылаць няўдалым партнёрам, ёсць нават прапанова звярнуцца да ChatGPT, каб штучны інтэлект напісаў такое паведамленне за вас — але ці будзе ў гэтым эмацыйная сталасць?

Карыстальніца sabrina.zohar прапануе просты і карэктны тэкст для паведамлення няўдала выбранаму партнёру: «Прывітанне! Хачу быць шчырай і сказаць, што я трохі падумала і не лічу, што для мяне гэта правільны варыянт. Зычу табе ўсяго найлепшага, было прыемна з табой сустрэцца. Беражы сябе!»

@sabrina.zohar Instead of ghosting say this. #ghosting #text #datingtips #datingadvice #dating ♬ original sound - Sabrina Zohar

Ролік Сабрыны з гэтым тэкстам набраў у тыктоку амаль тры мільёны праглядаў.

Ёсць нават спецыяльныя мабільныя праграмы, якія дапамагаюць не займацца гостынгам, — на жаль, яны пакуль не дайшлі да нашага рынку. Напрыклад, існуе праграма Elate. Яна працуе гэтак жа, як і іншыя праграмы для спатканняў, але мае некалькі спецыяльных характарыстык. У Elate можна адначасова перапісвацца толькі з трыма патэнцыйнымі партнёрамі, і, каб завесці новую перапіску, трэба закрыць адзін з чатаў. У гэтым выпадку праграма дашле карыстальніку, з якім вы больш не жадаеце кантактаваць, ветлівае паведамленне, калі вы самі пра гэта не паклапаціліся.

Чаму антыгостынг — найлепшы выбар? Перш за ўсё кідаць без папярэджання іншага чалавека — гэта проста не вельмі добра. Вам можа здавацца, што так будзе мякчэй, але гостынг можа мець адваротны эфект на цяпер ужо экс-партнёра: чалавек будзе губляцца ў здагадках, што было не так, і для яго адносіны не будуць завершаныя належным чынам. Варта сфармуляваць развітальныя словы так, каб не адчуваць сябе ніякавата, калі вы раптам сустрэнецеся з былым партнёрам на вуліцы. Акрамя таго, калі вы выбіраеце скончыць адносіны з павагай, гэта шмат кажа пра вас як пра чалавека.

Больш за тое, гостынг можа быць шкодным для ментальнага здароўя. У 2021 годзе выданне Psychology of Popular Media апублікавала даследаванне, паводле якога ахвяры гостынгу маюць праблемы з даверам да іншых людзей і самаацэнкай. Тым, хто кідае партнёраў без развітання, таксама няпроста — яны адчуваюць віну і згрызоты сумлення.

У любым выпадку не трэба баяцца, і калі вы сталі ахвярай гостынгу, не прымайце гэтага на свой рахунак. Магчыма, чалавек проста не здолеў выразіць свае пачуцці, або яму не хапіла смеласці быць шчырым, або чалавеку проста цяпер не да спатканняў. Ідзіце далей з разуменнем, што, хаця гэты чалавек і не падышоў вам, у свеце багата іншых людзей, якія будуць радыя з вамі пазнаёміцца.

Калі вы пішаце развітальнае паведамленне, будзьце шчырымі. Напрыклад, на паведамленне, дзе нехта выражае сваю цікавасць да вас, падзякуйце за прыемны час, праведзены разам, і ясна паведаміце, што гэтая цікавасць не ўзаемная. Наўрад ці вы хочаце пакрыўдзіць чалавека, але і не варта даваць яму лжывую надзею. 

Людзям лягчэй прыняць адмову, калі яна зробленая з павагай, і цяжэй, калі яны адчуваюць, нібыта ад іх пазбаўляюцца як ад смецця. Калі вы дапускаеце магчымасць застацца сябрамі, то напішыце і гэта ў паведамленні.

У кожных адносінах надыходзіць момант, калі пры расстанні ўжо не хопіць простых слоў «рэч не ў табе», і калі трэба мець мужнасць на шчырую размову. Але можа быць складана высветліць, ці надышоў ужо гэты момант. Такая мяжа невыразная і залежыць хутчэй не ад колькасці спатканняў, а ад таго, наколькі глыбокія адносіны ў вас склаліся з чалавекам. Калі вы адчуваеце, што ваш партнёр прывязаны да вас, а вы не адчуваеце такой жа прывязанасці, магчыма, час з ім шчыра пагутарыць.

Ёсць яшчэ адзін варыянт, калі часам можна спыніць адносіны без развітання. Партнёр ставіцца да вас з непавагай ці з агрэсіяй? Дазвольце сабе абарваць з ім кантакты, калі палічыце патрэбным.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Правіла пяці хвілін». Беларусы расказалі, як зліваюцца са спаткання, калі яно не падабаецца

«У іспанцаў прынята хутка пераводзіць знаёмства ў ложак». Беларускі расказваюць, чым адрозніваюцца спатканні за мяжой

Псіхолаг назвала рысы партнёра, небяспечныя для адносінаў

Каментары3

  • Вось
    24.09.2023
    Во да чаго людзей давяло анлайн жыццё ў інтэрнэце - да гостынгаў і антыгостынгаў. Раней, калі нехта табе не падабаўся, яму проста выкатвалі гарбуз. Так што ўсім ‘гостэрам’ па гарбузу перад Гэлоўінам 🎃
  • циник
    24.09.2023
    Какая ж чушь. Вот это сообщение: «Прывітанне! Хачу быць шчырай і сказаць, што я трохі падумала і не лічу, што для мяне гэта правільны варыянт. Зычу табе ўсяго найлепшага, было прыемна з табой сустрэцца. Беражы сябе!» это равносильно тому чтоб обосрать человека:)) "я трохi падумала" . И Это чисто бабский отмаз. Потому что мужики так себя не ведут и такое не скажут. А если скажут то после этого будут заблокированные и в чёрном списке))) но бабы почему то считают, что мужику можно так ответить и тот должен это проглотить:) и еще в ответ сказать спасибо. Теоретически среднестатистический пацан может выбрать любую более менее симпатичную девчёнку и встречаться с ней, влюбиться и даже жениться. Но с бабами не так, они перебирают и вертят носом, выкатывают тысячи критериев, а сайты знакомств это конвейер, и на этом конвейере именно мужики.
  • гердзень
    24.09.2023
    звычайны нармальны адказ інтэлегэнтнага чалавека. а ігнор - гэта звычайны эгаізм і нявыхаванасьць 

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →