За «экстрэмізм» будуць судзіць кіраўніцу справамі сельвыканкама з Докшыцкага раёна
У раскладзе суда Докшыцкага раёна на сёння зʼявілася імя Іны Іванаўны Кімстач, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю».

Гэта кіраўніца справамі Крыпульскага сельскага выканаўчага камітэта, па інфармацыі праваабаронцаў. Літаральна два тыдні таму жанчыне выказвалі падзяку (яе выдзелілі на фота) за падрыхтоўку падворка сельсавета да рэспубліканскага фестывалю «Дзве ракі».
Судзіць жанчыну будзе Вячаслаў Елісеенка. Сутнасць прэтэнзій да жанчыны невядомая.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары