Эканоміка88

Крамы «Святлафор» ператвараюцца ў «Спутнікі»

Дыскаўнтары «Святлафор» у Беларусі пачалі пераназываць. На некаторых з іх ужо можна заўважыць шыльду «Спутнік». У кампаніі «Ленпрадуктcэрвіс» выданню Office Life пацвердзілі, што перайменаванне закране вялікія крамы — гіпермаркеты. З чым гэта звязана, не ўдакладняецца.

Фота: tiktok / zatestilvitebsk, tiktok / vladis.1ove

Напрыклад, у Мінску «Святлафор» ужо перайменавалі ў «Спутнік» у ТЗЦ Diamond.

Паводле звестак з гандлёвага рэестра Беларусі, у краіне каля 200 крам «Святлафор». Іх прадстаўляюць юрыдычныя асобы «Ленпрадуктсэрвіс», «Маспрадуктсэрвіс», «Віцебскпрадуктсэрвіс» і «Гомельпрадуктсэрвіс».

Сетка «Святлафор» пазіцыянуе сябе як крамы нізкіх цэн. У Беларусі яна з'явілася ў 2017 годзе. На афіцыйным сайце сеткі пазначана, што першыя крамы адкрыліся ў расійскіх гарадах Ачынск і Краснаярск у 2009 годзе. Сярод краін былога СССР, акрамя Беларусі і Расіі, сетка ёсць у Казахстане.

Сеткай «Святлафор» валодае сям'я Шнайдэр з Краснаярска. У 2021 годзе яна ўпершыню ўвайшла ў спіс найбагацейшых бізнэсменаў Расіі па версіі Forbes і трапіла ў ім на 182-е месца. Багацце гэтай сям'і ацэньвалася ў 650 млн даляраў. Са Шнайдэрамі звязана таксама сетка крам «Маяк».

Каментары8

  • Брыдкі магазін
    29.09.2023
    Мяркуючы па неахайнасці, бруду і брыдкаму бардаку ў гэтай расейскай сетцы крамаў, іх гаспадары сям'я Шнайдэр з Краснаярска - с.улі і неряхі.
  • бабруйчанін
    30.09.2023
    Гєта нейкі " сєканд ежы" ад шнайдэрау?? Прымусіць іх маці дзля рєкламы ж..есці усе гєта? Аднаго раза мне хапіла зайсці у гєтую " сметніцу " Две ці тры хвіліны ..дзесці дзівілся на усю гєтую
    За падобнае...па шнайдэраускай мордзе біць трєба
  • даведка
    30.09.2023
    Судя по шильдам, переименование касается крупных магазинов, а белорусский «Маяк» связан с ЗАО «Доброном».

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць