Вайна3333

Удар ракеты па кавярні і краме на Харкаўшчыне: 51 загінулы

Сёння быў абстраляны грамадзянскі аб'ект у вёсцы Граза Купянскага раёна Харкаўскай вобласці.

Фота: Украінская праўда

Кіраўнік Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў паведаміў пра 51 загінулага. Сярод іх ёсць шасцігадовы хлопчык.

Фота: Украінская праўда
Фота: Украінская праўда

«Паказальна жорсткае расійскае злачынства — удар ракеты па звычайнай прадуктовай краме, зусім свядомы тэракт. Купянскі раён на Харкаўшчыне. Станам на гэты час вядома пра больш за 48 загінулых. Мае спачуванні ўсім, хто страціў родных і блізкіх!», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграме.

Прэзідэнт Украіны ўпэўнены, што расійскі тэрор трэба спыніць.

«Усе, хто дапамагае Расіі абыходзіць санкцыі — злачынцы. Усе, хто падтрымлівае Расію, падтрымлівае зло. Гэты і аналагічныя тэракты патрэбныя Расіі толькі для аднаго: зрабіць свой генацыд і агрэсію новай нормай для ўсяго свету. І я дзякую кожнаму лідару, кожнаму народу, які падтрымлівае нас у абароне жыцця», — дадаў Уладзімір Зяленскі.

«Тэрарыстам — адкажам. Цалкам справядліва. І магутна», — рэзюмаваў прэзідэнт Украіны.

Каментары33

  • mikola
    05.10.2023
    Zlaczyncy-debily...Fashysty !
  • Беларус
    05.10.2023
    рашысцкі тэрор трэба спыніць, інакш рашызм пойдзе далей на краіны Балтыі, Грузію, Малдову. Ды й Беларусь зараз фактычна кіруецца з крамля. Таму, калі захад вырашыць пайсці на замарозку вайны, то можна будзе забыць пра Беларусь, бо шанцаў вырвацца з рашысцкай імперчкай пашчы ў нас амаль не будзе.
  • Спадар
    05.10.2023
    Адным словам РАБСІЯНЕ....

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць