Грамадства2929

Лукашэнка: Валоданне рускай мовай — наш найвялікшы здабытак. Навошта мы губляем рускую мову?

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе на саміце кіраўнікоў СНД у Бішкеку назваў вельмі своечасовай і запатрабаванай ініцыятыву прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева аб заснаванні міжнароднай арганізацыі па рускай мове.

Аляксандр Лукашэнка падчас саміту кіраўнікоў СНД у Бішкеку. Фота: kremlin.ru

«Вы ведаеце, мы сёння ўсе размаўляем на рускай мове, таму не так востра адчуваем гэтую каласальную праблему. А паглядзіце на моладзь у нашых рэспубліках. Многія размаўляюць на рускай мове горш і слабей, чым на англійскай і іншай мове. Гэта (валоданне рускай мовай) найвялікшы наш здабытак. Можам дастукацца да таго, што будзем размаўляць праз перакладчыка. Няможна страціць мову міжнацыянальных зносін, як яе называюць. І потым, я наогул не разумею, а чаму яе павінны страціць? Яна што, шкодзіць нам, нашаму пакаленню? Не. Яна не павінна шкодзіць і пакаленню нашых дзяцей. Гэта наш здабытак», — цытуе словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што заўсёды гаварыў аб тым, што руская мова — гэта не руская мова:

«Гэта наша агульная мова. Мы былі ў адзінай дзяржаве доўгі час. А зыходзячы з канцэпцыі, што мова — гэта жывое, творча развіваецца, дык мы ж разам развівалі гэтую рускую мову. Там часцінка азербайджанцаў, узбекаў, таджыкаў і гэтак далей. Не толькі рускіх і беларусаў. Таму навошта мы губляем рускую мову?»

Ён адзначыў, што яго радуе тэндэнцыя ў сярэднеазіяцкіх краінах, уключаючы Таджыкістан, Кыргызстан, Узбекістан, дзе з'яўляюцца новыя школы і ўніверсітэты, у якіх вывучаюць і выкладаюць на рускай мове.

«Але гэтага мала. Таму вось гэтая ініцыятыва па рускай мове — гэта не менш важная ініцыятыва, чым нейкая з вобласці эканомікі. Я ўжо не кажу пра тое, як ідуць справы ў нас з рускай мовай у былой Варшаўскай дамове (у дзяржавах, якія ўваходзілі ў гэтае аб'яднанне). Мы, у адрозненне ад іх, не хочам, каб наша моладзь камунікавала, як я ўжо сказаў, паміж сабой праз перакладчыка або толькі на англійскай мове», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары29

  • Перад братамі не прыніжаюцца...
    13.10.2023
    Чарговы раз перад рускімі прынізіўся
  • Лёлік з-пад Лімасола
    13.10.2023
    цырк на дроце
  • Кастусь
    13.10.2023
    калi няма больш чым ганарыцца))

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць