Грамадства3030

Для Офіса Ціханоўскай правялі фінансавы аўдыт. Ці знайшлі парушэнні?

19 верасня 2023 года Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў справаздачу аўдытарскай кампаніі аб выніках фінансавай праверкі ягонай дзейнасці. Аўдыт праводзіла аўдытарская кампанія MOORE Mackonis, паведаміла прэс-служба Офіса. 

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Рашэнне аб правядзенні аўдыту Офіс Святланы Ціханоўскай прыняў у адказ на грамадскі запыт. У студзені 2023 года ў кампанію MOORE Mackonis быў накіраваны запыт на правядзенне аўдыту офіса. Вынік аўдыту быў атрыманы 19 верасня 2023 года.

Кампанія MOORE Mackonis, як паведамляецца, незалежная ад арганізацыі, у якой праводзіць аўдыт. Яна дзейнічае ў адпаведнасці з Кодэксам этыкі прафесійных бухгалтараў, выдадзеным Міжнароднай радай па стандартах этыкі для бухгалтараў («кодэкс TBESV»), і патрабаваннямі законаў Літвы.

Аўдытары правялі поўны аналіз фінансавых дакументаў і справаздач офіса Святланы Ціханоўскай за перыяд з пачатку рэгістрацыі і да 31 снежня 2022 года. Таксама яны ацанілі механізмы ўнутранага кантролю і метады бухгалтарскага ўліку. Якіх-небудзь парушэнняў або скажэнняў, як паведамляецца, не выявілі.

У аўдытарскай справаздачы пазначаныя паступленні, якія накіроўваліся на арганізацыю працы Офіса Святланы Ціханоўскай, і выдаткі. 

Даходы Офіса за мінулы год, як пазначана ў справаздачы, склалі 176 тысяч еўра. З іх 5,6 тысячы — выручка ад продажаў, а астатняе — фінансаванне. Расходы за год — 182 тысячы еўра. Амаль ўся сума пайшла на аперацыйныя расходы (заробкі, арэнда і іншае).

Паступленні былі як ад фізічных, так і ад юрыдычных асоб, асабістыя звесткі якіх не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.

Таксама Офіс супрацоўнічае са многімі партнёрскімі арганізацыямі, якія дапамагаюць пакрываць арэнду памяшканняў, аплату працы кансультантаў і экспертаў, з якімі рэалізуюцца сумесныя праекты. Што тычыцца міжнародных паездак Святланы Ціханоўскай, то яны часта фінансуюцца бокам, які запрашае.

Адзначаецца таксама, што грошы, прызначаныя для дэмакратычных пераўтварэнняў беларускага грамадства, часта выдзяляюцца міжнароднымі арганізацыямі, Офіс імі не распараджаецца і не вырашае, каму і як накіроўваць.

Міжнародная дапамога выдзяляецца непасрэдна некамерцыйным арганізацыям — у тым ліку праваабарончым, адукацыйным, культурным ініцыятывам і праектам, а таксама незалежным сродкам масавай інфармацыі. Але Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Офіса на сустрэчах з міжнароднымі партнёрамі заклікаюць яе аказваць.

Што тычыцца дасягненняў Офіса Святланы Ціханоўскай, то

ён сумесна з партнёрамі правёў шэраг інфармацыйных і палітычных кампаній, арганізаваў шэраг канферэнцый. Таксама каманда Офіса арганізавала рабочыя візіты Святланы Ціханоўскай у дзясяткі краін, правяла сотні сустрэч і стэлефаноўваннях з партнёрамі і беларусамі ўнутры краіны.

У супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй падрыхтаваны ўсёахопны план падтрымкі Беларусі, які прадугледжвае пакет фінансавання ў памеры 3 млрд еўра ў эканоміку нашай краіны пасля пачатку рэформаў. Таксама сумесна з партнёрамі падрыхтаваныя і распрацаваныя праект Канстытуцыі новай Беларусі, праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным асобам, праект Стратэгіі пераходу да новай Беларусі, якая разлічаная на перыяд больш за 5 гадоў.

Акрамя таго, у супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі Офіс дапамагае беларусам, якія вымушана апынуліся за мяжой з прычыны рэпрэсій з боку рэжыму. У розных краінах ужо вырашаны праблемы, якія датычацца легалізацыі, выдачы дакументаў, доступу да рынку працы.

У офісе Святланы Ціханоўскай па пастаянных працоўных кантрактах працуюць толькі некалькі чалавек. Большасць людзей, з якімі працуе офіс, працуюць па часовых кантрактах і атрымліваюць узнагароджанне прапарцыйна праведзенай працы. Таксама ў Офіса ёсць валанцёры і пазаштатныя кансультанты.

Супрацоўнікі і кансультанты Офіса, як сцвярджаецца, плацяць падаткі, як і любыя іншыя людзі, якія легальна працуюць у Літоўскай Рэспубліцы. Даступнасць іх падатковых дэкларацый вызначаецца заканадаўствам Літоўскай Рэспублікі. 

З поўнымі вынікамі аўдыту Офіса Святланы Ціханоўскай можна пазнаёміцца па спасылцы.

Чытайце таксама:

«Таму што Пуцін не дурань». Хадаркоўскі патлумачыў, чаму ў Расіі няма «сваёй Ціханоўскай»

Вадзім Кабанчук прапануе ствараць беларускія вайсковыя фармаванні ў самой Еўропе. Ці будзе такое магчыма?

Святлана Ціханоўская — Марыне Золатавай: Ты пераможаш і ў гэтым марафоне!

Каментары30

  • Смех ды й Годзе
    17.10.2023
    Вы беларусаў зусім за дурняў лічыце? Што гэта за Мур Маконіс, у якога нават сайт не адчыняецца?
    Як можна аўдытаваць нейкі фонд, дзе да нядаўняга часу працаваў 1 чалавек (Дабравольскі?): якое дачынне гэта мае да Ціханоўскай, калі яна там нават не працуе? Дзе яна працуе?
    Дык куды пахавалі грошы, Света?
  • Пытанне
    17.10.2023
    за перыяд з пачатку рэгістрацыі і да 31 снежня 2022 года///
    А якая дата рэгістрацыі?
  • Анж
    17.10.2023
    Крадуць чэстна))))

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць