Культура88

«Ноч паэтаў» сёлета пройдзе ў некалькіх краінах — расклад мерапрыемстваў

У ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску савецкая ўлада расстраляла 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сабралі інфармацыю пра сёлетнія мерапрыемствы.

Да 2020 года «Ноч расстраляных паэтаў» праводзілася ў Курапатах, дзе былі расстраляныя дзясяткі тысяч чалавек. Фота: «Наша Ніва»

Усе мерапрыемствы можна адшукаць на сайце Ночы паэтаў. У раскладзе інфармацыя «Радыё Свабода», а таксама анонсы, дасланыя чытачамі.

Бельгія

Антверпен. 29.10. 12:30 Памінальная служба і вечарына з чытаннем вершаў у Беларускай царкве (Lange Beeldekensstraat 18-22).

ЗША

Сан-Францыска. 29.10. 18:30 Вечар памяці «Ноч расстраляных паэтаў» (450 San Antonio Rd, Mountain View).

Італія 

Рым. 29.10. 18:00 Імша

Рым. 29.10 19:00 Гістарычная лекцыя Мікіты Моніча і чытанне вершаў расстраляных паэтаў і сённяшніх палітвязняў. У чытаннях будзе ўдзельнічаць акцёр трупы La Compagnia delle Seggiole Ларэнца Каркасцы, а таксама актывісты з усёй Італіі. Мерапрыемства будзе транслявацца анлайн на YouTube-канале народнай амбасады.

Фларэнцыя, 29.10. 16:30 Імша

Канада

Таронта. 29.10. 19:00 Вечарына «Ноч расстраляных паэтаў» у Беларускім цэнтры Таронта (524 St Clarens ave.).

Літва

Вільня. 29.10. 16:00. Сквер ля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (музей КДБ).

Нідэрланды

Гаага. 29.10. 14:00 Лекцыя-спектакль Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай «Каралі беларускага Парнаса» (Laan van Meerdervoort 269) (анлайн і афлайн).

Нямеччына

Берлін. 29.10. 19:30 Чытанні «Ноч нерасстраляных вершаў» (Дом паэзіі, Knaackstr. 97).

Грайфсвальд. 19:30. Koeppenhaus, Bahnhofstr. 4/5

Дзюсельдорф. 29.10. 16:00 Лекцыя-спектакль «Каралі беларускага Парнаса» ў выкананні Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай. Apropo (Selbecker Str. 39).

Польшча

Беласток

29.10 (17:00). Спектакль Андрэя Саўчанкі «Святло ў цемры» (паказы ў Беластоцкім тэатры лялек). Гэта сумесны праект Тутэйшага тэатра і фонду «Тутака». У аснову спектакля пакладзеныя тэксты і біяграфіі творцаў, забітых ці рэпрэсаваных у 1937 годзе ў Беларусі. Гэта гісторыя аб моцных духам людзях, аб паэзіі, якую нельга расстраляць, і аб надзеі, якая жыве ў кожным з нас. 

29.10. Паэтычныя чытанні «Вершы (не)расстраляных паэтаў» (у межах фэсту Pradmova).

29.10. 19:00 Вечарына «Ноч (НЕ)расстраляных паэтаў» Białostocki Ośrodek Kultury/Centrum im. Ludwika Zamenhofa.

Бельска-Бяла. 17:00 ul. Krasińskiego 11.

Варшава. 29.10. 19.00 Вечар у межах міжнароднай акцыі памяці «Ноч паэтаў». У праграме: сустрэча з гісторыкам і лекцыя «Беларусь (не)расстраляная», а таксама літаратурна-тэатральная імпрэза ад «Купалаўцаў». Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11).

Варшава. 29.10. 20:00 Вольны хор. Канцэрт памяці Ночы расстраляных паэтаў. Касцёл Святога Аляксандра (plac Trzech Krzyży).

Гданьск. 29.10. 19:00 Вечарына «(Не)расстраляныя. Дыялогі» ў Oblackie Centrum Edukacji i Kultury (ul. Elżbietańska 9/10).

Кракаў. 29.10. 15:00 — 22:00 Ноч расстраляных паэтаў. Prawda bar (Koletek 2). Патрэбная рэгістрацыя.

Познань. 29.10. 17:00 Ноч расстраляных паэтаў. Barak kultury (al. Marcinkowskiego 21).

Вечар прысвечаны чорнай даце ў гісторыі Беларусі, калі ў адну ноч з 29-30 кастрычніка 1937 г. было расстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячаў культуры, мастацтва і навукі. Сярод іх было 22 паэты.

Праграма вечару: 

  • — лекцыя,
  • — вершы,
  • — песні ў выкананні хору Poznański Śpieŭny Schod і іншых.

На мерапрыемстве таксама будзе прадстаўлены цыкл прац «Курапаты. Партрэт» аўтарства Аляксандра Данілкіна.

Торунь

Уроцлаў. 30.10. 18:30 Вечар паэзіі і музыкі «Ноч паэтаў». Barbara (Świdnicka 8B). Патрэбная рэгістрацыя.

Украіна

Адэса. Канатная, 93.

Кіеў. 29.10. 18:00 Вечар (не)расстралянай паэзіі ў «Платформе 22» (Ділова, 22).

Львоў. 30.10. 19:00. Ніжняя зала ў Тэатры лялек (плошча Данілы Галіцкага, 1). 

Чэхія

Прага. 29.10. 18:00 Вечар памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў» (Cafe Time Music — Kavárna Muzea Hudby, Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana).

Эстонія

Талін. 29.10. 15.00 Вечар беларускай паэзіі ў памяць пра расстраляных у 1937 годзе беларускіх паэтаў. Кнігарня Rahva Raamat у гандлёвым цэнтры «Viru keskus» (Viru väljak 4/6).

Анлайн

29.10. Анлайн-сустрэча беларусаў ЗША, удзельнікі якой збяруцца з мэтай ушанавання памяці беларускіх літаратараў, забітых у Чорную ноч на 30-га кастрычніка 1937 года.

Каментары8

  • Нерасстраляны
    27.10.2023
    Варшава - https://t.me/polskastudent/4077
  • Герасим
    27.10.2023
    На фото с красными точками - зачем туда влепили нерастрелянных - Бедуля, Глебка, Адамович, Пуща, Чёрный, Крапива, Дубовка, Бабареко, др. Никто их не стрелял, и даже не всех репрессировали. Зачем так врать?
  • Юрый
    27.10.2023
    В Бруклине, Нью-Йорк тоже будет

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці7

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

«Ніхто не змог завезці тавар». Крамы польскага абутку Wojas усё ж закрываюцца

Год таму беларус, які лячыўся ў анкацэнтры, зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Цяпер пара пажанілася

У Вялікабрытаніі ў намесніцы міністра скралі сумачку, пакуль яна выступала з прамовай па праблеме крадзяжоў3

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?49

Украіна выкарыстоўвае гульнявую прыстаўку для ваенных мэтаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці7

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →