Міністр абароны Віктар Хрэнін паехаў з афіцыйным візітам у КНР.

Віктар Хрэнін падчас святкаванняў 9 Мая. Фота: Мінабароны
Як паведамляе Міністэрства абароны, падчас візіту ў Кітай адбудуцца перамовы з членам Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, намеснікам старшыні Цэнтральнага вайсковага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Хрэнін наведае навучальныя ўстановы і вайсковыя часці Народна-вызваленчай арміі Кітая, а таксама возьме ўдзел у 10-м Сяншанскім форуме па бяспецы.
У жніўні ў Мінск прылятаў міністр абароны Кітая Лі Шанфу. Лукашэнка нават назваў яго самай медыйнай асобай свету. Таксама кітайскі генерал сустракаўся з міністрам абароны Віктарам Хрэніным.
Днямі стала вядома, што Шанфу зняты са сваёй пасады.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары