Навошта пісаць абсалютна недакладную інфармацыю? Больш за 6 гадоў Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" змагалася, інакш не скажаш, за ўшанаванне імя Скарыны ў Рызе. Бо захаваліся дагэтуль з савецкіх часоў вуліцы і Пушкіна, і Гогаля, і Маскоўская і г.д., а вуліца напрыклад, Янкі Купалы, была перайменаваная. Папярэдні склад Рыжскай думы адмаўляў неаднаразова. Апошні зварот пры цяперашнім складзе Рыжскай Думы быў калектыўным ад імя ЛТБК Сьвітанак, Нацыянальнай бібліятэкі, беларускіх суполак з Даўгаўпілса, Елгавы і інш. І некалькі гадоў разглядаўся, вуліцу так і назвалі, як беларусы шмат гадоў прасілі. Хоць можна было б тую ж маскоўскую, частка якой была калісь Полацкай, якая вядзе ў беларускім накірунку, перайменаваць. Зараз шмат размоў пра гэта, што будуць пазбаўляцца ад расейскіх назваў. На сустрэчы з Алінай Коўшык была спроба дамовіцца пра перайменаванне хаця б сквера побач з Нацыянальнай бібліятэкай, у цэнтры. Але безвынікова. Той сквер каля вуліцы Гогаля прапаноўвалі яшчэ некалькі гадоў таму, але тыя, хто падпісваў зварот, не пагаджаліся. Таму не трэба прыпісваць чужыя дасягненні і неіснуючыя свае там, дзе іх абсалютна няма. Во няхай сп. Коўшык разам з Кабінетам сапраўды дасягне перайменавання якой-небудзь вуліцы ў Рызе на беларускую назву.
Спадар
14.11.2023
З Латвіі,"беларуския суполки з Даугаупилса"???!!! ;))))) Там тольки лукашысты!
Priekšnieks
14.11.2023
Svitanku admaūliali, a kali da spravy dalučyūsia Kabiniet - usio pajšlo, jak pa maslie. Dyk što nia tak ? Čytajcie ūvažliva.
Tak i napisana: "Разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Кабінета Алінай Коўшык, падчас яе летняга візіту ў Латвію, ініцыятары сустрэліся з уладамі горада і дасягнулі паразумення па гэтым пытанні".
Svitanak - padazronaja struktura, ja dyk hetaj kampanii taksama nie daviaraju.
Vos`, atrymaju vizu, pryjedu ū Ryhu, i vypju pliašku piva na lavačcy ū parku Pranciška Skaryny...
Ганьба
14.11.2023
Пэўны гумар ёсць у тым, што сквер будзе ў Маскоўскім прадмесці.
ox
14.11.2023
Ганьба, jaho pierajmianoūvajuc`, taksama, jak i šerah vulic, ukliučna z Maskoūskaj.
Kali tam zjavicca toj skvier - vašaha humaru ūžo nia budzie. Tamu spiašycie pasmiajacca... :)
У Рызе будзе сквер у гонар Францішка Скарыны