Грамадства55

У Рызе будзе сквер у гонар Францішка Скарыны

Ініцыятарамі змен у назве сквера выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі і прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Знакавае для беларусаў месца з'явіцца ў сталіцы Латвіі. Сквер уздоўж вуліцы Лачплеша будзе насіць імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Новую назву ўхваліў Камітэт па развіцці горада Рыгі, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Аб'яднаны пераходны кабінет.

Ініцыятарамі змен у назве сквера выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс, прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў.

Разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Кабінета Алінай Коўшык, падчас яе летняга візіту ў Латвію, ініцыятары сустрэліся з уладамі горада і дасягнулі паразумення па гэтым пытанні.

«Дзякую дэпутатам гарадской рады Рыгі за хутка прынятае рашэнне. Цешуся, што ў беларусаў Рыгі цяпер будзе свой куток у гэтым горадзе — месца, дзе яны змогуць збірацца і адчуваць сувязь з радзімай. Мы абавязкова дададзім яго на карту беларускіх гісторыка-культурных мясцін kultmapka.me. Спадзяюся, што эстафету ў ініцыіраванні змен назваў вуліц горада прымуць і іншыя беларускія дыяспары», — сказала Аліна Коўшык.

Каментары5

  • Спадар
    14.11.2023
    З Латвіі,"беларуския суполки з Даугаупилса"???!!! ;))))) Там тольки лукашысты! 
  • Priekšnieks
    14.11.2023
    Svitanku admaūliali, a kali da spravy dalučyūsia Kabiniet -  usio pajšlo, jak pa maslie. Dyk što nia tak ? Čytajcie ūvažliva.

    Tak i napisana: "Разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Кабінета Алінай Коўшык, падчас яе летняга візіту ў Латвію, ініцыятары сустрэліся з уладамі горада і дасягнулі паразумення па гэтым пытанні".

    Svitanak -  padazronaja struktura, ja dyk hetaj kampanii taksama nie daviaraju.

    Vos`, atrymaju vizu, pryjedu ū Ryhu, i vypju pliašku piva na lavačcy ū parku Pranciška Skaryny... 
  • Ганьба
    14.11.2023
    Пэўны гумар ёсць у тым, што сквер будзе ў Маскоўскім прадмесці.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць