Грамадства2323

Камінг-аўт, Лукашэнка сэксіст, роля Абельскай і як вызваліць палітвязняў — новы «Ток» з Вольгай Гарбуновай

У вялікай гутарцы з Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы ў Кабінеце Святланы Ціханоўскай, мы гаворым пра тое, як гэта — быць у публічнай палітыцы адкрытай лесбіянкай, пра Лукашэнку, Качанаву і дзеячоў Саюза жанчын.

 Вольга Гарбунова і Наста Роўда. Фота: «Наша Ніва»

Вольга таксама тлумачыць, чаму лічыць, што для вызвалення палітвязняў трэба новая стратэгія, і распавядае, якая яна можа быць. Дзеліцца сваім досведам уцёкаў з «хатняй хіміі» з пералязаннем цераз рэжучую агароджу і «цёплым» прыёмам у ЕС. І распавядае пра няпростыя, вельмі няпростыя адносіны з бацькам, якія прывялі яе ў «Радзіславу» — арганізацыю, якая шмат гадоў дапамагала жанчынам, што пацярпелі ад хатняга гвалту, а ў пачатку 2000-х і дзяўчатам, якія траплялі ў сэксуальнае рабства.

 

00:00 — вырвана з кантэксту

00:43 — як змагалася за лясы ля «Цэнтральнага»

03:39 — чаму прапусціла Плошчы

05:39 — пра выбары 1994 года

07:59 — як пералазіла цераз агароджу на мяжы з Літвой

12:24 — памежнікі сказалі: «Можа перакінем яе назад?»

14:06 — чаму вяртаецца да агароджаў з Беларуссю

16:35 — першая міністарка — адкрытая лесбіянка

18:25 — камінг-аўт перад сям’ёй

22:45 — навошта Беларускі саюз жанчын

25:20 — чаму захапляецца гісторыяй Рагнеды

27:38 — пра сустрэчу з Качанавай

28:00 — ці мае ўплыў Абельская

29:38 — Лукашэнка сэксіст?

31:58 — ці ёсць сэксісты ў апазіцыі

36:43 — каго з палітвязняў вызваляюць датэрмінова

39:52 — чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі

42:30 — хто і што можа прымусіць Лукашэнку адпусціць палітвязняў

46:24 — «Навошта нам паслы ў тых краінах, з якімі мы сябруем?»

50:15 — з чым звязаная поўная ізаляцыя Знака, Калеснікавай, Бабарыкі

54:26 — што можа зрабіць Ватыкан

58:03 — пытанне палітвязняў трэба вырашаць асобна ад змены рэжыму

1:04:26 — ці рэкамендуе пісаць прашэнні аб памілаванні

1:08:19 — крытыка службы «Адно акно»

1:12:06 — БЛІЦ: Sex Education ці «Сэкс у вялікім горадзе», Pussy Riot ці Грэта Тунберг

1:13:44 — пасадзіла 100 дрэваў

1:16:13 — пра складаныя стасункі з бацькам

1:23:17 — як дамоў прыйшоў ГУБАЗіК

1:32:00 — калі трэба выходзіць з адносін

1:33:57 — пра Саладуху

1:37:15 — як беларускі трапляюць у рабства

1:43:31 — пра сустрэчу ў камеры ў духу «Чакай мяне»

1:46:17 — дзіўны ліст, які прыйшоў у турму

1:51:55 — самая шчаслівая раніца

Каментары23

  • Кроквіна
    19.11.2023
    Вероятный , не твая гэта справа, халоп. што ты напісаў свой каментар па беларуску, не хавае тваёй ватнай, рускамірнай сутнасці, якая пнецца ўлезці ў чужую прастору і стаць вялікім суддзёй.
    Кожны чалавек мае права выбіраць, на якой мове размаўляць, і гэтае права павінна паважацца. Гарбунова не выказвае пагарды да беларускай мовы, таму параўнанне з шахматысткай недарэчнае.
  • Падвойныя думкі ў гэтай спадарыні ў галаве
    19.11.2023
    Першая хвіліна прагляду:
    1. Анархізм
    2. Абарона прыроды
    3. ЛГБТ
    4. Расейская мова

    Пры гэтым:
    1. Ходзіць пад БЧБ
    2. Лака на галаве больш, чым у дырэктаркі брэскага рынка
    3. Бараніла жанчын, ад якіх трэба бараніць мужчын
    4. Беларускую мову не ведае

    Упаўнаважаныя людзі не хочуць ісці ў офіс да Ціханоўскай?

    Чаму чыноўнікі ў Бельгіі ці Канадзе мусяць ведаць усе афіцыйныя мовы, а гэткія - не?
  • Вероятный
    19.11.2023
    Кроквіна, ізі, шалапаватае. Мне ёсць справа, і пытанне нават не да НН, бо госця не прыйшла ў студыю з вуліцы, а нейкім чынам патрапіла ў Кабінет, які нібыта прадстаўляе беларусаў і служыць ім. Нават паводле дзейных законаў дзяржаўны клерк ня можа выконваць абавязкі, не валодаючы абедзьвюма дзяржаўнымі мовамі. А гэтая відавочна не валодае. Як яна законна магла б стацца нават лукашэнкаўскім міністрам? 

    Параўнання з шахматыстакай Гарбунова нават блізка не вытрымлівае. Бо шахматыстка сумленна абрала сабе русскій мір, сумлена з’ехала і больш ня мае адносін да Беларусі. Я горача ухваляю гэты крок, бо ай-кью абедзвюх краін у выніку падвысіўся. Хоць гэта, наогул, выбар прыватнай асобы, і не мая справа. 

    А ось рускамірная Гарбунова чамусьці не абірае расейскае грамадзянства, а звыкла прысела на гранты і зноў змагаецца за прыкрасную Біларуссію будушчава. Ужо ў якасці квазі-міністра. Дык дзе тут "чужая прастора"?   

    P.S. А свае завыванні пра "інтэрнацыяналізм" і “кто как хаціт, тот так і гаваріт” а таксама "не время нас раздзеляць, праклятые лукашысты" пакінь для тых невероятных, хто за тры з лішкам гады не паразумнеў ані на каліва. На дварэ ўжо канец 2023-га.  

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка19

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →