Свет

У Расіі затрымалі былых топ-менеджараў піўной кампаніі «Балтыка», у справе ёсць беларускі след

На мінулым тыдні ў Расіі былі затрыманыя, а потым арыштаваныя былыя топ-менеджары «Балтыкі» Дзяніс Шарсценнікаў і Антон Рагачэўскі. Ім прад'яўлена абвінавачванне ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Прычынай стала падазрэнне ў перадачы замежным кампаніям, звязаным з Carlsberg, правоў на піўныя брэнды. Адна з гэтых кампаній зарэгістраваная ў Беларусі, заўважыла Office Life.

Дзяніс Шарсценнікаў. Фота: Балтыка

Версію следства па гэтай справе выклаў Forbes. У прыватнасці, сказана, што фігуранты і неўстаноўленыя саўдзельнікі «шляхам падману набылі на карысць кампаній «Карлсберг Казахстан» і «Віста БіУай Ко» права інтэлектуальнай уласнасці, якое належыць ТАА «ПК «Балтыка». Гэта права давала «Балтыцы» магчымасці экспартаваць прадукцыю ў некаторыя краіны СНД. Тэрмін дзеяння права — да 2042 года. Гэтым, па версіі следства, фігуранты нанеслі шкоду як піваварнай кампаніі «Балтыка», так і Расійскай Федэрацыі.

Адна з названых фірмаў, «Віста БіУай Ко», зарэгістраваная ў Мінску, яе сферай дзейнасці значыцца «арэнда і лізінг прадуктаў інтэлектуальнай уласнасці і аналагічных прадуктаў, акрамя аб'ектаў аўтарскага права».

Як пісаў «Коммерсантъ», кампанія «Балтыка» яшчэ ў кастрычніку падала пазоў да «Віста БиУай Ко», а таксама да некаторых іншых, звязаных з Carlsberg Group кампаній. У прыватнасці, у пазове да беларускай кампаніі «Балтыка» патрабуе прызнаць несапраўдным ліцэнзійны дагавор. Крыніцы выдання адзначаюць, што перадача правоў іншым кампаніям магла быць звязаная як з падрыхтоўкай да продажу расійскага бізнэсу Carlsberg, так і са спробай захаваць частку брэндаў да лепшых часоў.

Згодна з матэрыяламі з сайта арбітражнага суда, разгляд справы павінен быў адбыцца 17 лістапада ў Санкт-Пецярбургу, аднак судовае разбіральніцтва адклалі, наступнае пасяджэнне прызначанае на 15 снежня 2023 года.

Выданне «Фонтанка» таксама звярнула ўвагу, што адзін з фігурантаў справы аб піўных брэндах — Дзяніс Шарсценнікаў — некаторы час працаваў у Беларусі. З 2013 па 2017 год ён узначальваў піваварную кампанію «Аліварыя».

Як сказана на сайце кампаніі, «у гэты перыяд бізнэс пашырыўся: было атрымана права прадстаўляць прадукцыю кампаній Carlsberg Group у Беларусі». Па продажах кампанія заняла больш за чвэрць рынку, а ў яе партфелі з'явіліся ў тым ліку брэнды Carlsberg, Tuborg, Holsten, Zatecky Gus, «Балтыка» і інш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці4

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці4

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць