Грамадства55

«Разорвать связь с Россией?!?! Да в этой связи наша сила!!!» Хто такія праўладныя тролі, якія імітуюць грамадскую думку ў рэгіянальных пабліках?

Каментары на старонках дзяржаўных раённых газет у сацсетках — з'ява рэдкая. Але часам пад некаторымі пастамі ў пабліках раёнак Гомельскай вобласці ўзнікаюць цэлыя плыні каментароў, прычым з аднапалярнымі меркаваннямі. На гэтую тэндэнцыю звярнуў увагу «Флагшток», правёўшы невялікае расследаванне на прыкладзе аднаго з выданняў, хто гэтыя каментары піша.

Як правіла, каментары з'яўляюцца пад тымі пастамі, сцвярджэнні ў якіх трэба падтрымаць ідэалагічна «правільным» меркаваннем, альбо пасля таго, калі пад якім-небудзь пастом з'яўляецца негатыўны каментар або меркаванне, якое не супадае з пасыламі прапаганды.

Гэта добра заўважна па пабліку газеты «Петрыкаўскія навіны» ў сацсетцы «УКантакце». Каментар, які не спадабаўся рэдакцыі, тут звычайна выдаляюць, але ў адказ пакідаюць некалькі каментароў, якія ганяць апанента, высмейваюць яго пазіцыю, дублююць прапагандысцкія штампы.

Скрыншот старонкі «Петрыкаўскія навіны» ў сацсетцы «УКантакце»

«Флагшток» паглядзеў, што з сябе ўяўляюць тролі, якія пакідаюць каментары на старонцы петрыкаўскай раёнкі.

Напрыклад, гэта карыстальнік з імем «Люда Николаева». У яе закрыты профіль, але, як удалося высветліць, гэта сябра праўладнага «Беларускага саюза жанчын» Людміла Батан, якая ўжо станавілася гераіняй публікацый раённай газеты. Напрыклад, дэманстратыўна ўскладала кветкі напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасці, казала пра «гонар за краіну», «мірнае неба» і «ўпэўненасць у заўтрашнім дні». Была сяброўкай выбарчай камісіі — як мінімум аднойчы, у 2016 годзе.

Скрыншот старонкі «Петрыкаўскія навіны» ў сацсетцы «УКантакце»

Таксама сярод каментатараў — Таццяна Рыбак, мяркуючы з інфармацыі на старонцы — супрацоўніца мясцовага аддзела адукацыі.

Аднак большасць акаўнтаў, з якіх пакідаюць «патрэбныя каментары», — фэйкавыя. На іх старонках няма ніякай інфармацыі, няма сяброў, а падпіска толькі адна — на «Петрыкаўскія навіны».

Галіна Казак. Фота: яе старонка ў сацсетцы

У той жа час адна з тых, хто найбольш актыўна «троліць» у пабліку петрыкаўскай раёнкі — яе ж галоўная рэдактарка Галіна Казак. Калі ў жніўні 2020-га яна размяшчала на сваёй асабістай старонцы заклік «пачуць адно аднаго», то цяпер на меркаванне карыстальніка «як можна так ставіцца да грамадзян краіны, каб пазбавіць іх магчымасці мяняць пашпарт за мяжой», адказвае (арфаграфія і пунктуацыя захаваная):

«Приедь, поменяй паспорт и живи дальше… А коль гражданином РБ являешься чисто наминально и весьма условно… Я понимаю о чем вы: в граждане европейских стран не берут, так пусть хоть РБ останется. Так вот нет, правильный закон и своевременный».

Або:

«У нас война? Где???? Разорвать связь с Россией?!?! Да в этой связи наша сила!!! Во времена Советского Союза глянуть косо в нашу сторону боялись. А все почему? Потому что в единстве сила!»

Таксама актыўна прасоўвае штампы прапаганды ў каментарах адказная сакратарка петрыкаўскай раёнкі Святлана Собалева. Сваю старонку яна апошнім часам не абнаўляе, але выкарыстоўвае яе ў пабліку газеты для стварэння бачнасці масавай падтрымкі рэжыму.

Каментары5

  • Петрыковец
    20.11.2023
    Нават пры Самахвалаве (колішні галоў рэд), які любіў уладу лізь-лізь, "За новыя рубяжы" (а цяпер "Петрыкаўскія навіны") не былі такой памыйкай. Дарэчы, зараз самая распаўсюджана ў газеце рэклама паслуг на хаўтуры ды пахаванні. Гаваркая алегорыя.
  • Алек. Ру
    20.11.2023
    Гляджу на гэтую Казак і не разумею, як сучаснай жанчыне можна ТАК выглядаць- сау́дэпау́скі касцюм з нейкай блямбай, сау́дэпау́ская
    фрызура 50гадовай дау́ніны, погляд з плаката сталінскіх часоу́... Падазраю, і астатнія фанаткі той туалетнай газэткі выглядаюць не лепш... Шчыра скажу, хачу памыліцца😊😊😊
  • Аўтальмолаг
    20.11.2023
    Паглядзіце колькі страху ў вачах гэты жанчыны. Вельмі страшна ябацькам і служкам лукавага.

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой7

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы9

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

Беларуска апісала і сістэматызавала больш за 2 тысячы запісаў пра сны

Telegram не так зразумелі — ён не збіраецца мадэраваць прыватныя чаты

Ігар Стралкоў-Гіркін датэрмінова выходзіць з калоніі?4

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой7

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой

Галоўнае
Усе навіны →