Атруту ад пацукоў раскідалі ў «Каскадзе» — пацярпелі сабакі і галубы
Жыхары рэспектабельнага квартала «Каскад» пачалі заўважаць дзіўныя сінія купкі ўздоўж дваровых дарожак. Як піша Onliner, нехта раскідаў пацучыны яд, ад якога ўжо паспелі пацярпець сабакі, што жывуць у жылым комплексе, а таксама птушкі.

Паводле выдання, «Каскад» даўно раздзіраюць «галубіныя войны»: адны жыхары падкормліваюць шызых птушачак, другія — катэгарычна супраць гэтага, трэція, відаць, прадпрымаюць небяспечныя дзеянні.
— 13 лістапада ў раёне 14 гадзін я гуляла ў двары са сваім шчанюком, — расказвае Вольга. — Раптам сабака наткнуўся на незразумелую сінюю купку каля нашага дома. Такіх купак там было адразу тры. Нягледзячы на тое, што я заўсёды шпацырую на павадку са шчанюком, ён паспеў лізнуць змесціва.
Знайсці антыдот аказалася не так проста. Спецыялісты параілі дзяўчыне самой як мага хутчэй выклікаць ваніты ў сабакі. У ванітавых масах апынулася атрута.
У клініцы, у якую яны прыехалі, як і ў іншых, антыдоту не было, але там выпісалі рэцэпт на прэпарат, які трэба было пракалоць самастойна. Знайшоўся гэты прэпарат толькі ў Марʼінай Горцы. На шчасце, са шчанюком усё добра, хаця яму і спатрэбілася дадатковае лячэнне, бо па выніках аналізаў стала зразумела, што печань усё ж пацярпела.
Іншая дзяўчына заўважыла сінія сляды атруты на дзіцячай калясцы.
— Як змагла, адмыла, але я ў жаху, таму што дзіця поўзае ўсюды, усё чапае, цягне ў рот. А калыска не ізаляваная, стаіць у пярэднім пакоі, — распавяла маладая мама.
Паводле яе, у чаце жыхароў расказвалі, што некаторыя сутыкаліся з крывацёкамі і ванітамі ў сабак, але ніхто і падумаць не мог, у чым прычына.
Выявіліся і трупы галубоў: яны ляжалі за дамамі, каля чыгуначных шляхоў.

Пазней у чаце квартала зʼявілася інфармацыя, што падазраваны быў затрыманы. Яго выявілі па камерах відэаназірання.
Афіцыйных каментароў на гэты конт не было.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары