Каханне і сэкс3232

Першыя роды ў 15 гадоў, другія ў 17 і трэція ў 19. Маладая мама з-пад Гомеля стала аб'ектам захаплення адных, жоўці другіх

Марыя Сінцова з гарадскога пасёлка Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна мае ўсе шансы стаць самай юнай шматдзетнай маці Беларусі. Першы раз яна нарадзіла ў 15 гадоў, другі — у 16. Цяпер ёй 19, і яны з мужам чакаюць трэцяе дзіця. Яна знялася ў тэлешоу, вядзе блогі ў інстаграме і тыктоку, дзе расказвае аб прыгодах свайго жыцця. 

Скрыншот з інстаграм-акаўнту kis.mami

Блогерка здымае тыктокі, якія ў кагосьці выклікаюць усмешку, у кагосьці — жаль, а ў кагосьці — злосць. Вось адзін з яе тыктокаў: «Патрабаванні бацькоў да мяне да 15 гадоў: добра вучыцца, не гуляць дапазна, думаць пра будучыню, рыхтавацца да паступлення. Патрабаванні пасля 17 гадоў: не стаць шматдзетнай (па магчымасці)».

@kis.mami.2

♬ original sound - Baby Hilton

У інстаграме Марыя распавядае пра тыя праблемы, з якімі сутыкнулася. Калі яна вучылася ў дзявятым класе, то закахалася ў хлопца. Яны былі разам год. Расстанне з ім стала сапраўднай трагедыяй для дзяўчынкі, яна спрабавала неяк наладзіць адносіны. Скончыліся гэтыя спробы цяжарнасцю, пра якую Марыя пабаялася сказаць і былому каханаму, і сваім бацькам. Блогерка піша, што больш за ўсё баялася таго, што з-за гэтай гісторыі яна патрапіць у дзіцячы дом.

На той момант дзяўчына вучылася ў каледжы, на тыдні жыла ў інтэрнаце, а дадому прыязджала толькі на выходныя. А там старалася хуценька збегчы да сяброўкі ў госці, каб мама не заўважыла ўжо даволі прыкметны жывот.

Скрыншот з інстаграм-акаўнта kis.mami

На пятым месяцы цяжарнасці Марыя пазнаёмілася з шаснаццацігадовым Іллём, а яшчэ праз месяц распавяла яму свой сакрэт і сказала, што ён не абавязаны быць разам з ёй. Але той адказаў, што кахае яе і зможа палюбіць і яе дзіця. Хлопец падтрымаў яе маральна і пераканаў расказаць пра ўсё маме. На 28 тыдні цяжарнасці дзяўчына вырашыла напісаць маме паведамленне з прызнаннем. Мама адказала, што і сама здагадвалася, але з-за гарачлівага характару дачкі баялася пытацца.

Свой шаснаццаты дзень нараджэння Марыя сустракала ў радзільні, бо яе не хацелі адпускаць дадому. Афіцыйна дзяўчына яшчэ не лічылася цалкам дзеяздольнай — а гэта значыць, не мела права самастойна гадаваць дзіця і атрымліваць выплаты на яго. Акрамя ўсяго, трэба было атрымаць ад органаў апекі акт абследавання будучага месца жыхарства нованароджанай. У выніку яе маме аформілі часовую апеку над унучкай.

Два месяцы Марыя правяла дома з дачкой, а потым вярнулася да вучобы. Дзяўчынкай займалася бабуля. Але, як кажа блогерка, з-за гэтага пачаліся праблемы: бабуля прыкіпела да немаўляці і раўнавала ўнучку да дачкі.

Калі малой было ўсяго пяць месяцаў, Марыя зацяжарыла другі раз — ад таго самага Іллі. Але з-за таго, што менструацыя не знікла (гэтую з’яву называюць каляровай цяжарнасцю), яна даведалася пра гэта амаль што на 11-м тыдні цяжарнасці. Паколькі і Марыя, і яе партнёр вучыліся, Ілля быў катэгарычна супраць. Але дзяўчына схлусіла, быццам бы доктар, які мог зрабіць аборт, пайшоў у адпачынак — і таму ўсё, варыянтаў, акрамя як нараджаць, няма.

У выніку пара пабралася шлюбам. Марыя стала цалкам дзеяздольнай для таго, каб самастойна гадаваць першую дачку, аднак мама не хацела тую аддаваць і, па словах блогеркі, настройвала апеку супраць дачкі. Але ж нарэшце ўсе змаглі наладзіць адносіны. Марыя і Ілля сталі гадаваць дваіх дзяцей — дзяўчынку і хлопчыка.

Блогерка запісала відэа пра тое, што часта чуе, нібыта яна сапсавала сабе жыццё, бо ў 18 гадоў мае дваіх у калысцы. Але яна сцвярджае, што дзеці сталі для іх пары стымулам развівацца, зарабляць грошы і несці адказнасць за іх жыццё.

Гэтая гісторыя, якая часам нагадвае серыял, зацікавіла журналістаў тэлеканала АНТ — Марыю запрасілі на шоу «Яшчэ не вечар», каб яна распавяла пра цяжарнасць у 15 гадоў.

Там дзяўчына паведаміла, што яе цяжарнасцю ў свой час цікавілася і міліцыя:

«Міліцыя прыязджала разбірацца, як гэта адбылося. Ну калі б гэта было пад прымусам, то былі б судовыя разборы, а так мы падпісалі, што ўсё было з узаемнай згоды».

Яна таксама расказала, што сутыкнулася з медыцынскай агрэсіяй падчас родаў:

«Было страшна. У бальніцы дактары вельмі кепска ставіліся з-за ўзросту, спрабавалі кожны раз нагрубіць. Асабліва ў радзале. На мяне і крычалі, і казалі, каб я наогул ніякіх гукаў не выдавала. Казалі, што я ім толькі перашкаджаю».

Сярод гасцей шоу, якім прапанавалі абмеркаваць сітуацыю, быў спявак Герман Цітоў — ён паспрабаваў сказаць, што такія паводзіны медыкаў недапушчальныя. Але яго хутка перапыніла вядучая, якая пачала даказваць, што сітуацыя ўнікальная, а беларускія лекары насамрэч цудоўныя. Аргументам яе было тое, што яна сама нараджала двойчы і ніколі не сутыкалася з грубіянствам.

Слова далі Святлане Шылавай, прарэктарцы па лячэбнай рабоце БДМУ, кандыдатцы медыцынскіх навук, дацэнтцы.

«Ніколі не асуджайце медыцынскіх работнікаў. Шаснаццацігадовая дзяўчынка трапіла ў радзільню, у дзяўчынкі вялікая трагедыя. Яна не саспела для родаў і функцыянальна, і маральна. Вядома, дзіця трэба было пашкадаваць. Я не апраўдваю, калі вам казалі дрэнныя словы. Але ў радзале бываюць такія сітуацыі, калі людзі некіраваныя. Гэта псіхалогія, і размаўляць трэба па-рознаму. Кагосьці можна пашкадаваць, і будзе яшчэ горш, будзе істэрыка. А мы павінны захаваць жыццё маленькай дзяўчынцы, якая дорыць жыццё яшчэ аднаму дзіцяці, каб яно засталося жывым і здаровым, каб не было асфіксіі, не было траўмы. У той крытычнай сітуацыі, дзе мы з вамі не былі, мы не можам абмяркоўваць дзеянні дактароў».

Дзіўна было б, калі б на такую перадачу не запрасілі святара. І ён сапраўды сядзеў паміж Цітовым і Шылавай. У протаіерэя Паўла Сердзюка, старшыні сінадальнай камісіі БПЦ, вядучая спытала пра сэксуальнае выхаванне — хто і калі павінен гаварыць з дзецьмі пра сэкс.

«А чаму з дзецьмі? — парыраваў святар. — Мне вельмі спадабаўся Ілля, выдатная пара. Няўжо ў нашай гераіні кепскае сэксуальнае выхаванне? Яна зацяжарыла і адразу вырашыла захаваць жыццё свайму дзіцяці».

Святар лічыць гісторыю Марыі цудоўнай. Ну і што з таго, што бацька дзіцяці павёў сябе як баязлівец і адмовіўся браць на сябе адказнасць? Побач жа адразу з'явіўся іншы мужчына, які захацеў гадаваць чужое дзіця. Проста ідэальная ілюстрацыя фразы пра «Даў Бог зайку — дасць і лужок».

Цяпер Марыі 19 гадоў, і яна зноў чакае дзіця. Кажа, што ў гэты раз цяжарнасць яны планавалі разам з мужам. Час ад часу дзяўчына атрымлівае негатыўныя каментары: яе папракаюць у тым, што падае дрэнны прыклад — быццам бы школьніцы пасля яе блога масава вырашаць нараджаць у 15—16 гадоў. Хтосьці папракае ў тым, што яна нараджае дзяцей дзеля выплат ад дзяржавы. Ёсць і тыя, хто шкадуе маладую мамачку. Для апошніх яна напісала пост:

«Чаму я павінна жыць паводле стандартаў? «Пажыць для сябе» — а калі дзеці гэта і ёсць тое, што я хацела для сябе? Не ўсе ж хочуць дзяцей і сям'ю, дык і не ўсе хочуць гуляць. Лагічна?

Не бачыла свету, не падарожнічала, ну і што? Многія і да канца жыцця не падарожнічалі. А ў мяне яшчэ вялізны запас часу, каб ездзіць адной ці з дзецьмі на адпачынак. Адукацыя? Яе можна атрымаць у любы час, можна вучыцца ўсё жыццё. Чаму ты навучыш сваіх дзяцей, калі ты без «вышкі»? А хто сказаў, што я вучылася на двойкі-тройкі? Ці вы думаеце, што нараджаюць толькі тыя, хто дрэнна вучыўся?»

«Наша Ніва» расказвала пра Вікторыю Юзапчук з вёскі Бельск Кобрынскага раёна, якая ў 22 гады разам з мужам гадавала ўжо шасцёра дзяцей — першае дзіця Вікторыя нарадзіла таксама ў 15 гадоў.

У 2021 годзе тэлеканал СТБ паведамляў аб тым, што самай юнай маці ў Беларусі ўсяго 13 гадоў, але яе імя са зразумелых прычын не называлася.

У 2022 годзе самай маладой у спісе ўзнагароджаных Ордэнам Маці стала Алена Бойка з мястэчка Старобін Салігорскага раёна, якая ў 26 гадоў гадавала пяцярых дзяцей. Але першынца яна нарадзіла ў 18.

Каментары32

  • Ясь
    21.11.2023
    Тема пахаря не раскрыта.
  • mikola
    21.11.2023
    hvora na galavu.....
  • циник
    21.11.2023
    mikola, далёка не хвора, всё просчитано))) годика через 2-3 если еще клепанут пару штук, исполком выделит домик в агрогородке, семейного типа, а так бы всю жизнь скиталась по общажкам...

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн памілаваў свайго сына25

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы5

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам35

Украінцы з «Хаймарса» накрылі ганаровае пастраенне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. 12 загінулых9

Падрабязнасці здарэння ў Хойніках, дзе воўк напаў на вартаўніка і міліцыянтаў1

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →