Ад 15 рублёў з чалавека. Што прапануюць і як выглядаюць беларускія хостэлы
Паглядзелі, па якіх цэнах можна пераначаваць у хостэлах у Мінску і абласных цэнтрах.
Мінск
У гістарычным цэнтры сталіцы па адрасе вул. Заборскага, 3 знаходзіцца хостэл «Урбан». Цэны за ноч за аднаго чалавека пачынаюцца з 29 рублёў за ложак-месца ў 8-васьмімесным нумары.
У хостэле ёсць канферэнц-зала, сауна. Таксама дасяжныя двухмесныя нумары з адным вялікім ложкам па цане ад 88 рублёў за ноч на дзве персоны.
Яшчэ адзін хостэл у цэнтральнай частцы сталіцы — «Мінск-Сіці». Знаходзіцца ён па адрасе праспект Незалежнасці, 46.
Цэны за ноч у сліп-боксе пачынаюцца з 25 рублёў з чалавека. Суткі пражывання ў двухспальным сліп-боксе будуць каштаваць 40 рублёў за дваіх.
У аддаленых ад цэнтральнай часткі горада хостэлах ложак-месца можна здымаць танней, чым за 20 рублёў з чалавека. Так, напрыклад, у хостэле «Куба», што непадалёк ад МКАД па вул. Фёдарава 11/1, цэны пачынаюцца з 19 рублёў за чалавека ў нумары на 8 чалавек.
Нумар на дзве асобы з двухспальным ложкам у гэтым хостэле каштуе 54 рублі ў суткі.
Брэст
У Брэсце ёсць хостэл «Сіці». Месціцца ён непадалёк ад чыгуначнага вакзала, дакладны адрас Прывакзальная плошча, 3.
Цэны на ложак-месца пачынаюцца з 20 рублёў у суткі ў агульным нумары на 6 чалавек.
Хостэл «Сіці». Фота: hostelbrest.by
Ёсць двухмесныя нумары, ноч у пакоі эканом-класа абыдзецца ў 45 рублёў за дваіх. Ёсць пакой 2+1, дзе трэцяя месца на канапе. Кошт ночы ў такім нумары 65 рублёў за тры чалавекі.
Віцебск
Хостэл у цэнтральнай частцы Віцебска мае назву «Х.О». Знаходзіцца ён па адрасе вуліца Суворава, 10. Хостэл даволі вялікі, у ім ёсць пакоі на 2 — 12 чалавек.
Хостэл «Х.О». Фота: xostel.by
Цэны за ноч пачынаюцца з 15 рублёў за ложак-месца ў пакоі на 12 персон. Ноч у двухмесных пакоях каштуе 23 рублі з чалавека.
Гомель
Гомельскі хостэл «Прывакзальны» знаходзіцца па адрасе вул. Прывакзальная, 3а.
Хостэл «Прывакзальны». Фота: інстаграм-акаўнт hostel_privokzalniy
Цэны на ложак-месца пачынаюцца з 15 рублёў у пакоі эканом-класа на 4 чалавекі. Месца ў трохмясцовым люксе каштуе 25 рублёў у суткі, а двухмясцовы люкс абыдзецца ў 50 рублёў за дваіх. Адно з памяшканняў хостэла абсталявана некалькімі трэнажорамі.
Гродна
Хостэл пад назвай «Сарматыя» знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада літаральна ў некалькіх кроках ад Фарнага касцёла. Дакладны адрас: вул. Карла Маркса, 11.
Ложак-месца ў «Сарматыі» каштуе 10 еўра за ноч. Як пазначана на сайце хостэла, аплата праводзіцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка. На выбар дасяжныя агульныя нумары на 4, 6 і 10 месцаў і адзін 6-койкавы пакой для жанчын.
Яшчэ адзін хостэл у гістарычнай частцы Гродна завецца «Гасцім». Знаходзіцца ён па адрасе Маставая, 31.
Цэны на ложак-месца пачынаюцца з 30 рублёў з чалавека.
Магілёў
Ложак месца ў магілёўскім хостэле без назвы па адрасе вул. Заслонава, 27 каштуе 15 рублёў у суткі.
Ложак-месцы здаюцца ў пакоях на 8 чалавек.
Чытайце таксама:
Засяленне ў «люкс» — з дазволу райвыканкама. Паглядзелі на гасцініцы ў беларускай правінцыі
Каментары