Меркаванні77

Пракуратура маніпулюе лічбамі ахвяраў Трасцянца

У сваіх турнэ пракуроры дэманструюць лічбы знішчаных у канцлагеры пад Мінскам, якія істотна адрозніваюцца ад афіцыйных. Вінавацяць «здраднікаў пад бела-чырвона-белымі сцягамі».

Выступленне пракурора Дзмітрыя Лук'янава. Фота: тэлеграм Унутраных войскаў МУС

Сёння з навабранцамі вайсковай часці 5448 правялі занятак па ідэалагічнай падрыхтоўцы, на якім выступіў пракурор Ленінскага раёна горада Мінска старшы саветнік юстыцыі Дзмітрый Лук'янаў.

Тэмай стала расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа — які, нагадаем, пракуратуру зацікавіў толькі пасля 2020 года. 

На экране падчас выступу пракурора дэманстравалася здымкі целаў, знішчаных нацыстамі, подпіс пад імі сцвярджаў, што ў канцлагеры «Трасцянец» было знішчана 546 000 чалавек.

Але надпіс на помніку, пастаўленым на гэтым месцы за савецкім часам, гаворыць пра тое, што «нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі, закатавалі, спалілі 201 500 чалавек — мірных грамадзян, партызан, ваеннапалонных Савецкай арміі».

Атрымліваецца розніца амаль удвая. Адкуль жа ўзялася новая лічба? Яна апошнім часам перыядычна ўсплывае ў друку, але звычайна без спасылкі на крыніцу.

Надпіс на савецкім помніку ў Трасцянцы. Фота: Wikimedia Commons

Першай яе, відаць, назвала ў 1995 годзе гісторык Ала Ванькевіч, супрацоўніца Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Лічба 546 тыс. чалавек загінулых у Трасцянцы абапіраецца на дакументы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі і Мінскай абласной камісіі садзейнічання рабоце НДК за ліпень 1944 года, калі Мінск быў толькі вызвалены ад нацыстаў. Копіі рукапісаў дакументаў прыблізных вынікаў першых аглядаў і расследаванняў злачынстваў акупантаў у Трасцянцы сёння захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці і ў фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У іх прыводзяцца наступныя звесткі:

«Камісія, улічваючы паказанні сведак, колькасць і памеры магіл, колькасць трупаў і аб'ём попелу і костак у магілах, лічыць, што паводле самых мінімальных падлікаў у раёне лагера Трасцянец фашысцкімі людаедамі знішчана 546 тыс. чалавек …».

Але ў канчатковы тэкст гэтага акта той жа камісіі ад 13 жніўня 1944 года, пасля глыбейшага аналізу атрыманых матэрыялаў, прыводзіліся больш рэалістычныя лічбы знішчаных ва ўсіх месцах, звязаных з дзейнасцю Трасцянца з 1941 па 1944 год, — 201 500 чалавек.

Важна падкрэсліць, што дакладна вызначыць колькасць загінулых было немагчыма, бо нацысты знішчалі сляды сваіх злачынстваў, а практыка спалення целаў пакідае мала інфармацыі для ўзнаўлення рэальнай карціны. Такім чынам і 201 500, і 546 000 ахвяраў — ацэначныя значэнні. 

Выступленне пракурора Дзмітрыя Лук'янава. Фота: тэлеграм Унутраных войскаў МУС

Каб змяніць, удакладніць гэтую лічбу, трэба правесці нейкія новыя навуковыя даследаванні. Пра такія даследаванні ў апошнія гады не вядома.

Брама Памяці ў Трасцянцы. Фота: Wikimedia Commons

З вясны 2021 года, калі завялі крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа, прапаганда імкнулася падкрэсліць сувязь тых мільёнаў беларусаў, якія пратэставалі ў 2020 годзе супраць фальсіфікацыі выбараў і парушэнняў законнасці ў краіне, з калабарацыянісцкімі фарміраваннямі часоў вайны.

Нават на вокладку кнігі «Генацыд беларускага народа» быў маніпулятыўна змешчаны фотаздымак з ночы пасля выбараў. Фотапараўнанні часоў акупацыі з часамі мірных пратэстаў ёсць і на яе старонках.

Па-першае, у 2020-м не было ні вайны, ні замежнага ўварвання, а выбухнулі мірныя і бяззбройныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і дыктатуры.

Па-другое, нельга звальваць віну на нацысцкія злачынствы на беларусаў. Дагэтуль ніводнага пацвярджэння сцвярджэнням пра масавае знішчэння мірнага насельніцтва пад бела-чырвона-белым сцягам прадстаўлена не было, калі не лічыць фотаздымка злачынства з усім іншага рэгіёна, які гісторык Ігар Марзалюк выдаў за расстрэл людзей беларускімі калабарацыяністамі.

У ліпені Генеральная пракуратура Беларусі апублікавала спіс меркаваных нацысцкіх злачынцаў, які проста былі ўзятыя з актаў 1944—1945 гадоў раённых камісій НДК. Калі меркаваць па выкладзеных спісах, пракуратуры так і не ўдалося выявіць ніводнага беларуса, а тым больш нейкага фарміравання пад нацыянальным сцягам, датычнага да нацысцкіх злачынстваў. Але гэта не замінае ім працягваць сцвярджаць адваротнае.

Каментары7

  • Народные мстители
    28.11.2023
    Стоит ли обсуждать любую работу незаконной власти над любой проблематикой? Бандиты всегда врали и будут врать. Это их сущность.
  • Ёсік
    28.11.2023
    Наколькі я разумею, для пракуратуры ўсе слухачы - цёмныя людзі, ані якіх глуздоў не маюць, гатовыя іх лухту лыжкамі сёрбаць. Вельмі цікава, ўсе гэтыя плявузгалы самі ў гэта вераць ці як? Вось абпляваў ён з трыбуны хлопцаў зь першых радоў сваім паганым ротам, пакармілі яго разам з намесьнікам камандзіра па ідэалагічнай працы, сеў ён у джылі атлас, і вось што ў яго ўнутры - колькі згенацыдзілі беларусаў ці як я ўжо за.баўся гэтую бздуру ліць у вушы.
  • Ася К
    28.11.2023
    Хлусня на хлусні, уся сутнасць гэтай банды
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?3

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?

Усе навіны →
Усе навіны

У Пакістане вызвалілі 150 з 450 закладнікаў захопленага цягніка

Аляксей Протас аформіў сёмы беларускі хет-трык у НХЛ1

Майстра манікюра судзяць за палітыку. Ёй пагражае да трох гадоў калоніі2

У Зяленскага паведамілі, калі пачнуць абмеркаванне дэталяў пра спыненне агню

Дактароў, што лячылі Марадону перад смерцю, будуць судзіць. Ім пагражае да 25 гадоў турмы

Што за расійскі серыял «Аўтсорс», пра які ўсе гавораць? У ім паказваюць, як «часам не да законаў»13

Актыўнае сэксуальнае жыццё вельмі часта пачынаюць дастаткова рана, у 11-12 гадоў. Праўда, тут ёсць адно вялікае «але»1

Ці абавязаны пакупнік плаціць, калі разбіў тавар у краме?2

NED аднаўляе фінансаванне праектаў ва ўсім свеце7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?3

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць