Свет

Politico назваў самых уплывовых людзей свету. На першым месцы ў Еўропе чалавек, які пакуль не займае ніякай пасады

Сусветныя СМІ пачынаюць падводзіць вынікі 2023 года. Амерыканскі часопіс Politico зрабіў сваю версію.

Самым уплывовым чалавекам Еўропы Politico назваў былога польскага прэм'ера і экс-старшыню Еўрапейскай рады Дональда Туска, які найбліжэйшым часам, хутчэй за ўсё, зноў узначаліць урад Польшчы.

Дональд Туск, лідар Грамадзянскай кааліцыі, імаверна, праз два тыдні зноў стане прэм'ер-міністрам Польшчы. Фота: AP Photo / Petr David Josek

«На працягу двух дзесяцігоддзяў два чалавекі вялі бітву за душу Польшчы. У сінім куце — барацьба за дэмакратычнае, сучаснае, еўрапейскае бачанне будучыні: Дональд Туск, былы прэм'ер-міністр, які займаў пасаду прэзідэнта Еўрарады, перш чым вярнуцца ў якасці лідара цэнтрысцкай апазіцыі; у чырвоным куце — барацьба за традыцыяналістаў, каталіцкіх кансерватараў, нацыяналістаў: Яраслаў Качыньскі, лідар кіроўнай партыі «Закон і справядлівасць» (PiS). У кожнага чалавека быў шанец сфармаваць Польшчу па сваім вобразе і падабенстве толькі для таго, каб той ці іншы павярнуў час назад. Цяпер, пасля васьмі гадоў кіравання Качыньскага, краіна стаіць на парозе новай эры Туска, і вецер пераменаў зноў дзьме», — гаворыцца ў тлумачэнні Politico.

«Дзеячам года» журналісты назвалі прэм'ера Італіі Джорджу Мелоні.

Уладзімір Зяленскі і Джорджа Мелоні. Фота: Johanna Geron / AP

«Прыход Джорджы Мелоні на пасаду прэм'ер-міністра Італіі ў мінулым годзе выклікаў дрыжыкі ў хрыбетніках цэнтрыстаў па ўсім кантыненце і па-за яго межамі. Брусэль рыхтаваўся да таго, што сябра постфашысцкай партыі атрымае месца (і права голасу) за галоўнымі сталамі, папоўніўшы шэрагі «праблемных дзяцей» ЕС. Кіеў рыхтаваўся да таго, што Італія выйдзе з групы і паспрабуе змякчыць падтрымку Украіны і адмяніць санкцыі супраць Расіі. Але праз год пасля таго, як Мелоні стала лідарам трэцяй па велічыні эканомікі ЕС, яна падманула чаканні — і стварыла значны (хоць і асцярожны) фан-клуб», — канстатуе Politico.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заняў першае месца ў катэгорыі «Летуценнікі».

«Уінстан Чэрчыль. Марцін Лютар Кінг, Нэльсан Мандэла. Час ад часу з'яўляецца лідар і ў адзіночку мяняе ход гісторыі, не дзякуючы моцы сваёй арміі або моцы сваёй эканомікі, а дзякуючы сіле сваіх слоў. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з'яўляецца такім лідарам», — канстатуе выданне.

Аляксей Навальны вярнуўся ў Расію 17 студзеня 2021 года і быў агулам асуджаны на 19 гадоў. Фота: Contributor / Getty Images

Аляксей Навальны заняў у катэгорыі «Летуценнікі» другое месца. Politico назваў яго «расійскім Нэльсанам Мандэлам».

«Нягледзячы на ўсе намаганні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна атруціць і ізаляваць Навальнага, апазіцыянер працягвае натхняць іншадумства, прыцягваючы ўвагу да жорсткага абыходжання дыктатара са сваімі ворагамі».

Андрэй Ярмак. Фота: УНІАН

У спісе Politico — катэгорыя «Дзеячы» — таксама трапілі кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен (яе Politico назваў «каралевай»), прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон (яго Politico жартаўліва назваў «Ману вызвалены» па асацыяцыі з фільмам Таранціна), кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак (Зялёны кардынал Кіева), прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган (пасярэднік), французскі палітык Марын Лё Пэн (рэбрэндынг).

З поўным спісам і тлумачэннямі можна азнаёміцца тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць