Свет88

Расійскі першы канал знайшоў замену Максіму Галкіну ў дзіцячым шоу. Гэта ўкраінка, якая адмовілася ад грамадзянства

Жанна Бадоева будзе весці дзіцячае шоу «Лепш за ўсіх!» на Першым канале, паведамілі РБК у прэс-службе тэлеканала.

Жанна Бадоева. Фота: інстаграм Жанны Бадоевай

Раней вядучым перадачы быў Максім Галкін, якога Мінюст Расіі прызнаў замежным агентам. Апошні на сённяшні дзень выпуск «Лепш за ўсіх!» выйшаў у студзені 2022 года.

Увосень 2023-га Першы канал размясціў на старонцы шоу «УКантакце» аб'яву аб пошуку ўдзельнікаў.

«Гэта будзе новы сезон! Вы можаце першымі трапіць на здымкі і пазнаёміцца з новым вядучым шоу», — гаварылася ў публікацыі.

Бадоева вяла праграму «Арол і рэшка» з першага па трэці сезоны (у першым сезоне сувядучым Бадоевай быў яе былы муж Алан Бадоеў). Яна таксама брала ўдзел у здымках юбілейнага дзясятага сезона. З лютага 2019 года яна вядзе на Першым расійскім канале тэлепраграму аб падарожжах «Жыццё іншых».

У пачатку 2019 года Бадоева распавяла, што адмовілася ад украінскага грамадзянства і валодае толькі італьянскім пашпартам. Яе муж — італьянскі бізнэсовец, ураджэнец Львова Васіль Мельнічын.

Максім Галкін пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну з'ехаў у Ізраіль разам з жонкай Алай Пугачовай і дзецьмі. З красавіка 2022 года аднавіў актыўную гастрольную дзейнасць за мяжой. У верасні 2022 года Мінюст прызнаў Галкіна замежным агентам.

Каментары8

  • EMIL
    11.12.2023
    Если есть несколько паспортов, то один можно и отдать.
    Угадайте какой!?
  • Грым не патрэбны
    11.12.2023
    А ў якой ролі яна будзе выступаць?
    Бабы Ягі?
  • Янка
    11.12.2023
    Якога ўпартага топ-запуцінца альбо запуцінскага сэлебрыці не капні - раптоўна знойдуцца нерухамасць ў варожых краінах, від на жыхарства альбо нават грамадзянства варожых краінаў. Калі не ў іх асабіста - дык у іхных сваякоў. Патрыятызм - гэта безумоўна добра, але на выпадак грандыёзнага шухера паперы, каб памахаць былой радзіме ручкай і з'ехаць да месца захавання "честно заработанного", павінныя быць ў парадку.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць