Усяго патроху66

Праз усе сістэмы бяспекі. У ЗША прыляцеў расіянін зусім без дакументаў. Ніхто не разумее, як ён гэта зрабіў

Чалавек па імені Сяргей Ачыгава без дакументаў, візы і авіябілета прыляцеў з Капенгагена ў Лос-Анджэлес і быў затрыманы падчас праходжання пашпартнага кантролю. Інцыдэнт адбыўся 4 лістапада, але пра гэта стала вядома толькі цяпер, пасля публікацыі матэрыялу ў выданні 404media. Як мужчыне ўдалося сесці ў самалёт без рэгістрацыі на рэйс і патрапіць у ЗША, ён растлумачыць не змог. Суд Лос-Анджэлеса прадʼявіў яму абвінавачанні ў праездзе на борце самалёта без дакументаў і пастанавіў заключыць яго пад арышт.

Пасажыр без дакументаў прыляцеў у ЗША кампаніяй Scandinavian Airlines

«Расійскі эканаміст» прыляцеў у Лос-Анджэлес без патрэбных для ўезду ў ЗША пашпарта і візы ў лістападзе, гаворыцца ў судовым дакуменце, які апублікавала выданне 404.

З дакумента вынікала, што мужчына не памятаў, як апынуўся ў самалёце. Пры сабе ў яго былі некалькі пасведчанняў асобы Расіі і Ізраіля на імя Сяргея Уладзіміравіча Ачыгавы. Ва ўцечках расійскіх баз звестак, якія вывучыла «Агентство», ёсць толькі адзін чалавек з такім прозвішчам, іменем, і ён сапраўды быў эканамістам.

Спачатку мужчына на памежным кантролі сказаў, што страціў пашпарт у самалёце, аднак знайсці яго там не ўдалося. А наступная праверка авіякампаніі паказала, што мужчына не рэгістраваўся на рэйс, і зусім незразумела, як ён трапіў у самалёт.

У яго сумцы знайшлі расійскі ўнутраны пашпарт, а таксама ізраільскі дакумент, які не дае права на бязвізавы ўезд у ЗША (ізраільцяне замест атрымання візы павінны праходзіць папярэднюю электронную праверку ESTA, але Ачыгава заяўкі ў гэтую сістэму не падаваў).

Члены экіпажа распавялі, што на борце мужчына перасаджваўся з месца на месца, камунікаваў з пасажырамі і спрабаваў зʼесці шакалад, які прызначаўся членам экіпажа. Кожны раз, калі прапаноўвалі ежу, ён прасіў падвойную порцыю.

Супрацоўнікам ФБР мужчына прадставіўся расійскім эканамістам, і сказаў, што не разумее, дзе знаходзіцца.

Ён паведаміў, што не спаў тры дні, і што ў яго, магчыма, быў квіток на рэйс у ЗША, але ён не ўпэўнены.

Ён сказаў, што не памятае, як сеў на самалёт, а таксама не змог растлумачыць, як трапіў у Капенгаген і што там рабіў. На ягоным тэлефоне супрацоўнікі ФБР знайшлі фатаграфію табло аэрапорта Капенгагена, а таксама скрыншоты прыкладання «Карты» з хостэламі ў нямецкім горадзе Кіль і з картай «невядомага замежнага горада», гаворыцца ў дакуменце суда.

Як даведалася «Агенцтва», у расійскіх уцечках ёсць толькі адзін Сяргей Уладзіміравіч Ачыгава. З яго рэзюмэ вынікае, што ў 2003 годзе ён атрымаў ступень кандыдата эканамічных навук, аспірантуру ён праходзіў у Расійскай эканамічнай акадэміі імя Пляханава (РЭУ), быў кансультантам у кампаніі «Маркетынгавыя і інвестыцыйныя праекты» і займаў такую ж пасаду ў кансалтынгавай кампаніі «Интелектсервис». Таксама ён выкладаў у РЭУ імя Пляханава. 

Ачыгава быў саўладальнікам трох кампаній, кожная з якіх ужо спыніла дзейнасць, піша «Агентство». У 1998 годзе мужчына быў судзімы за набыццё або захоўванне гашышу.

Тэлеграм-акаўнт, да якога прывязаны нумар Ачыгавы, апошні раз быў у сеціве 3 ліпеня.

Каментары6

  • EMIL
    12.12.2023
    Расейский шпион.
  • Казік
    12.12.2023
    EMIL, акурат наадварот, у шпіёна было б усё добра з дакументамі
  • mikola
    12.12.2023
    Jago padstavili voragi !

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць