Грамадства55

Польскі праязны дакумент пацвярджае асобу іншаземца — МУС Польшчы

Кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве Вольга Дабравольская атрымала афіцыйную інтэрпрэтацыю ад МУС Польшчы адносна таго, чым з'яўляецца польскі праязны дакумент для іншаземцаў.

Паводле інтэрпрэтацыі польскага Міністэрства ўнутраных спраў, гэты дакумент з'яўляецца эквівалентам пашпарта, выдадзенага польскім грамадзянам. Ён можа служыць не толькі для перасячэння мяжы, але і для пацвярджэння асобы яго ўладальніка.

Таксама ў сваёй інтэрпрэтацыі МУС адзначыла, што пры падачы заявы на часовы або пастаянны дазвол на жыхарства, а таксама дазвол на жыхарства доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС іншаземец можа падаваць дзейны польскі праязны дакумент, калі ў яго няма магчымасці падаваць свой беларускі пашпарт ці іншы праязны дакумент.

Такім чынам, беларусы змогуць карыстацца польскім праязным дакументам у якасці дакумента, які пацвярджае іх асобу:

  • у адміністрацыйных органах;
  • у банках;
  • пры перасячэнні мяжы;
  • у іншых выпадках, калі неабходна засведчыць іх асобу.

Гэтая інтэрпрэтацыя можа стаць важным аргументам у спрэчных сітуацыях і мае істотнае значэнне для грамадзян Беларусі ў Польшчы. Асаблівую актуальнасць гэтае пытанне набыло пасля таго, як Лукашэнка пазбавіў беларусаў за мяжой магчымасці замяняць пратэрмінаваныя дакументы без неабходнасці прыезду ў Беларусь.

Каментары5

  • 47436
    13.12.2023
    Габія-дырэкторэ, не кажы за іншых. Мне, напрыклад, ратрэбны. Ды і, думаю, тысячам другіх беларускіх палітычных уцекачоў.
  • Дзякуй
    13.12.2023
    Дзякуй ЗЯНОНУ ПАЗЬНЯКУ за клопат пра беларусаў!!!
  • Праўдаруб
    13.12.2023
    Габія-дырэкторэ, спадзяюся гэта няўдалы жарт/сарказм. Ці вы сапраўды верыце, што нехта будзе прызнаваць гэтыя паперкі (хай і прыгожыя) у якасці сапраўднага пашпарта?

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць