Вайна33

Расія выкарыстоўвае палонных байцоў УСУ як жывы шчыт? Зʼявіліся відэадоказы з-пад Рабоціна

Радыё Свабода атрымала ад украінскіх вайскоўцаў відэа з беспілотніка, на якім зафіксавана, як расійскія салдаты вядуць палонных байцоў УСУ пад рулямі аўтаматаў у бок украінскіх пазіцый, прыкрываючыся імі. Журналісты прааналізавалі відэа і папрасілі пракаментаваць яго юрыстаў. На іх думку, гэта чарговае ваеннае злачынства расійскай арміі супраць украінскіх байцоў.

Верагодна, расійскі вайсковец хаваецца за бяззбройным салдатам Узброеных сіл Украіны перад украінскімі пазіцыямі

Што адбылося ў пасадцы пад Рабоцінам

Відэа Радыё Свабода перадалі байцы аднаго з падраздзяленняў УСУ, якое ваюе на Запарожскім кірунку. Гэта амаль 19-ці хвілінны ролік, зняты ў ваколіцах Рабоціна Запарожскай вобласці. Журналісты верыфікавалі дакладнае месца здымак — гэта сапраўды адна з пасадак паблізу гэтай вёскі. Дакладнае месца не называецца, каб не падвяргаць небяспецы вайскоўцаў, якія там дыслакуюцца.

 

На відэа бачна, як група вайскоўцаў РФ, трымаючы аўтаматы гатовымі да бою, ідзе ў кірунку ўкраінскіх пазіцый. Наперадзе іх ідуць бяззбройныя людзі, якія трымаюць рукі паднятымі дагары.

Па меры набліжэння камеры аператара дрона можна вызначыць, што бяззбройных трое — і ўсе яны апранутыя ў форму, адрозную ад формы людзей са зброяй — верагодна, уніформу УСУ.

Больш светлы колер формы — гэта, верагодна, форма УСУ

Відаць, што перыядычна расійскія вайскоўцы страляюць з аўтаматаў у бок украінскі пазіцый. Адзін з расійскіх вайскоўцаў фізічна прыкрываецца ўкраінскім, трымаючы яго адной рукой за плячо, а ў другой — аўтамат. Яшчэ адзін вайсковец РФ за некалькі секунд кідае нейкі прадмет у бок украінскіх пазіцый — як мяркуецца, гранату. 

Па словах украінскіх абаронцаў, якія перадалі гэта відэа, гэта так званая «разведка боем» для выяўлення агнявых сродкаў на пазіцыях УСУ. Каб засцерагчыся ад агню сіл абароны, расійскія салдаты вырашылі прыкрыцца ваеннапалоннымі.

Жаўнера расійскай арміі прыкрывае бяззбройны чалавек у форме УСУ

За некалькі секунд завязваецца бой — паблізу групы салдат РФ і бяззбройных выбухае, з вялікай верагоднасцю, граната. Затым сілы абароны адкрываюць па групе агонь са стралковай зброі — расійскія вайскоўцы прысядаюць, але працягваюць ісці наперад пад прыкрыццём палонных. 

Расійскія салдаты даходзяць да ям, кустоў і пагоркаў, куды хаваюцца ад агню УСУ. У гэты час адзін з палонных стаіць наперадзе іх на каленях, тварам да кірунку атакі вайскоўцаў РФ.

Палонны (зверху) стаіць на каленях; іншым, напэўна, прыкрываецца, як шчытом, расійскі салдат

Яшчэ праз некалькі секунд расійскі вайсковец страляе з аўтамата ў кірунку аднаго з палонных, пасля чаго група бяззбройных збіраецца ў адным месцы на адкрытай прасторы. Яны пачынаюць бегчы ў процілеглым ад пазіцый УСУ кірунку — за імі ідуць расійскія салдаты, трымаючы накіраванымі на іх рулі аўтаматаў. Адзін з палонных пачынае хутка бегчы, адрываючыся ад групы расійскіх вайскоўцаў. Салдат арміі РФ робіць стрэл з аўтамата ў яго бок. 

Праз некалькі секунд расійскі жаўнер робіць яшчэ адзін стрэл у кірунку бяззбройных, якія бягуць ад пазіцый УСУ – і камера адʼязджае. Праз некалькі секунд, калі аператар беспілотніка зноў наводзіць зум, цела байца ў форме УСУ ўжо ляжыць на зямлі.

Украінскія вайскоўцы не маюць інфармацыі пра далейшы лёс гэтых украінскіх палонных. Байцы, якія перадалі Радыё Свабода гэтае відэа, падкрэслілі, што такім чынам яны публічна абвяшчаюць аб ваенным злачынстве расійскай арміі. Паводле звестак ГУР, на гэтым кірунку ваююць сілы 234-га дэсантна-штурмавога палка УС РФ. 

Што гаворыць юрыст

Юрыстка ў сферы міжнароднага крымінальнага права Ганна Вішнякова адзначае, што для кваліфікацыі гэтых падзей трэба старанна вывучыць усе яго абставіны, а менавіта — ці прайшлі ўкраінскія вайскоўцы ўсе стадыі здачы ў палон, каб афіцыйна лічыцца ваеннапалоннымі. Але незалежна ад гэтага, байцы УСУ адназначна знаходзіліся пад ахоўным статусам Hors de combat — як тыя, хто не здольны выконваць свае баявыя абавязкі падчас вайны.

«Гэта пэўны імунітэт, які выкарыстоўваецца паміж момантам, калі чалавек зʼяўляецца камбатантам, і яго можна забіваць, і гэта не будзе ваенным злачынствам — і момантам, калі чалавек ужо здаўся ў палон, стаў ваеннапалонным», — адзначыла яна.

Калі ж будзе даказана, што людзі ва ўкраінскай форме на відэа — сапраўды ваеннапалонныя, то гэта будзе грубым парушэннем трэцяй Жэнеўскай канвенцыі — і ваенным злачынствам, заявіла юрыстка. Паводле яе слоў, ужо існуе адпаведная практыка міжнароднага крымінальнага трыбунала па Югаславіі, калі міратворцы ААН былі выкарыстаныя ў якасці «жывых шчытоў».

Таксама Ганна Вішнякова адзначыла, што расійскі закон 2019 года аб адкліканні подпісу ў дачыненні да двух дадатковых пратаколаў Жэнеўскіх канвенцый не азначае, што РФ няможна прыцягнуць да адказнасці.

«Чатыры Жэнеўскія канвенцыі, у тым ліку канвенцыя, якая абараняе правы ваеннапалонных (трэцяя) падпісаныя Расіяй, — кажа юрыст. — І, у другую чаргу, скажам так, міжнароднае гуманітарнае права, яно складаецца не толькі з права Жэневы, яно таксама ўключае ў сябе і звычайнае права, і права Гаагі, у тым ліку згаданую чацвёртую Гаагскую канвенцыю аб законах і звычаях вайны на сушы».

Каментары3

  • ….
    14.12.2023
    Нет слов… Просто собачье отродье. Где тут этот ганд*н со своей противоестественным пресмыканием перед русским фашизмом,шизайнер этот недоделанный. Тебе это нравится?
  • уже было
    14.12.2023
    Салинско-гитлеровские методы и методики, как на фронте, так и внутри России...
  • Чтож, из ждет Нюрнберг
    14.12.2023
    Даже гитлеровские нацисты таких преступлений не совершали, рашисты в этом плане уже и их переплюнули. Не удивлюсь, если где-нибудь под Луганском рашисты уже и концлагерь с печами построили, их мобильные крематории (российское аналоговнет) уже не справляются уничтожать улики всех их зверств и преступлений, которые совершают рашисты.

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін11

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю8

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы15

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі9

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў1

Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца19

«Мы бясконца смяёмся з Макса Каржа. А хто раскупіў усе квіткі на яго канцэрт?» Найлепшыя твіты тыдня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін11

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →