Свет1212

Навальны знайшоўся за палярным кругам

Расійскі апазіцыянер, пра лёс якога нічога не было вядома з 6 снежня, знаходзіцца ў калоніі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. 

Па словах прэс-сакратаркі палітыка Кіры Ярмыш, Навальны знайшоўся ў ПК-3 у пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. З ім бачыўся адвакат.

«Умовы там жорсткія, з асобым рэжымам у зоне вечнай мерзлаты. Туды вельмі складана дабрацца», — адзначыў дырэктар ФБК Іван Жданаў. 

«Гэта максімальна магчымы ўзровень ізаляцыі ад свету — для чаго ўсё і ладзілася», — заўважыў паплечнік Навальнага Леанід Волкаў. 

Сувязі з Навальным не было амаль тры тыдні, з 6 снежня.

У Беларусі некаторыя палітвязні ізаляваныя ад сваякоў на месяцы. Пра Мікалая Статкевіча нічога невядома з лютага 2023 года, пра стан Віктара Бабарыкі нічога дакладна не вядома з красавіка.

Каментары12

  • гоблен
    25.12.2023
    Настоящий мужчина, кремень! Не то, что эти вечно обиженные, в своей злобе живущие. Россия будет свободной!
  • Янка
    25.12.2023
    Ўсё адносна. Лукашысцкая дыктатура больш жорсткая за пуцінскую, але напрыклад егіпецкая - яшчэ горш. Ўвага да стану палітзняволеных моцна залежыць ад актыўнасці іх каманд. І тут варта аддаць належнае ФБК, безадносна ад таго хто і як ставіцца да Навальнага. Шмат каму з беларускіх грамадскіх дзеячоў было б нядрэнна ў іх павучыцца.
  • John Smith
    25.12.2023
    Вельмі складана дабрацца, 3 гадзіны з Масквы да Салехарда на самалёце і адтуль 45км. Жданаў з Волкавым паленаваліся пашукаць дзе ж гэта.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі32

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску22

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь9

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі32

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць