Здарэнні

Перавозчыкі заплацяць 2,5 мільёна рублёў кампенсацыі за гібель 13 чалавек у ДТЗ пад Смалявічамі

Суд Смалявіцкага раёна вынес рашэнне па пазовах пацярпелых і сваякоў загінулых у лабавым сутыкненні МАЗа з маршруткай пад Смалявічамі, якое адбылася 20 лютага. У выніку ДТЗ кіроўца маршруткі і 12 пасажыраў загінулі. Сем пасажыраў атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Кіроўцу МАЗа ў кастрычніку асудзілі на сем гадоў калоніі.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Суд высветліў, што кіроўца МАЗа, які належыць ААТ «Мінаблаўтатранс», парушыў правілы дарожнага руху, выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся з маршруткай «Сітраен», якая належыць прыватнай фірме «Сінкевіч».

Сваякі загінулых звярнуліся з пазовамі аб спагнанні грашовай кампенсацыі маральнай шкоды на сумы ад 20 000 да 100 000 рублёў.

Прадстаўнікі адказчыкаў фірмы «Сінкевіч» і Мінаблаўтатранса ў судовым пасяджэнні пазовы прызналі часткова, не пагадзіўшыся з заяўленымі памерамі кампенсацый.

Суд Смалявіцкага раёна пастанавіў:

— спагнаць у салідарным парадку з ААТ «Мінаблаўтатранс» і ПТСУП «Сінкевіч» у кошт грашовай кампенсацыі маральнай шкоды на карысць пазоўнікаў 2 530 000 рублёў;

— спагнаць у салідарным парадку з прадпрыемства «Сінкевіч» і Мінаблаўтатранса ў даход дзяржавы дзяржаўную пошліну 7 548 рублёў.

Кіроўцу ў пазове адмовілі, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць