Грамадства4949

У навагоднім віншаванні Пазняк звярнуўся да прыхільнікаў Лукашэнкі і чыноўнікаў

У навагоднім звароце, апублікаваным на Youtube, лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк звярнуўся да розных катэгорый беларусаў унутры краіны і заклікаў шанаваць адзін аднаго, падтрымліваць усё беларускае, піша «Радыё Свабода».

Зянон Пазьняк
Зянон Пазняк

У прыватнасці, Пазняк звярнуўся і да тых беларусаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі і лічаць, «што гэта добра».

«Такіх людзей шмат, і мы не можам іх ігнараваць. Але што б я хацеў сказаць такім людзям? Памятайма, што Беларусь — наш агульны дом. Мы павінны яго берагчы, усе, якім бы мы чынам не адносіліся да палітыкі. Не прадаецца хата бацькоў, як спяваецца ў песні. Таму дбайма пра нашую незалежнасць, наш агульны беларускі дом і нашу дзяржаву», — сказаў Зянон Пазняк.

Звяртаючыся да дзяржаўных службоўцаў, палітык канстатаваў, што многія з іх апынуліся ў цяжкім становішчы, калі трэба выконваць палітыку, якая не спрыяе беларускаму народу.

«Шаноўнае спадарства, не забывайце, што вы беларусы, не забывайце, што ў вашых руках улада. Будзьце патрыётамі сваёй краіны, беражыце наш народ. Можна не выконваць антынародныя распараджэнні. Можна паглядзець на нейкую злую справу, якую ад вас патрабуюць, скрозь пальцы. Можна яе не выканаць і гэтым паспрыяць нашым людзям. Калі міліцыянт ідзе па вуліцы і бачыць, што маладыя людзі кажуць «Жыве Беларусь», не кідайцеся туды, не чапайце гэтую моладзь, не біце іх дручкамі. Не заўважце гэтага, і гэтым вы дапаможаце беларусам», — заклікаў Пазняк.

Пад канец ён заклікаў Лукашэнку вызваліць траіх палітвязняў, каб праявіць добрую палітычную волю. Гаворка ідзе пра шматдзетную маці Вольгу Залатар, журналіста Дзяніса Івашына і берасцейскую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк.

Каментары49

  • Anatol Starkou
    02.01.2024
    "Пад канец ён заклікаў Лукашэнку вызваліць траіх палітвязьняў..."

    Гэта не палітвязні, Зянон Станіслававіч, гэта твае дзеці. Так бы мовіць, яны "дзеці" Зянона або дзеці яго палітыкі. Сам ты нядрэнна ўладкаваўся непадалёку ад амерыканскай касы Свабоды, а вось тыя хто паверыў у цябе, хто дэзерціраваў з РБ, як і ты, мяркую, не так добра адчуваюць сябе ў Еўропах. Тым больш у амерыканцы КДБ ці на зоне МУС.

    Нагадаю моладзі, што ЗС гэта той чалавек, які задурманіў маё пакаленне сваім так зв адраджэннем нацыі, пачынаючы з лета 1988 года. Я ўпершыню яго ўбачыў на мітынгу недзе на праспекце Известия летам 1989-га і з тых часоў на дваццаць гадоў быў паплечнікам ЗC і БНФ. Таксама нагадаю, што яшчэ да з'яўлення народу Аляксандра Лукашэнкі (у пачатку 1994), ЗС і яго амаль трыццаць чалавека паплечнікаў пайшлі ў камуністычную западню = сталі дэпутатамі ВС, у якім фракцыя БНФ была амаль у дзесяць разоў меней па колькасці дэпутатаў, чым астатняя камуністычная большасць. 
    Што магла зрабиць бчб фракцыя ў такіх умовах, калі не забываць, што мэта з'яўлення ў нашае палітыцы ЗС была АДРАДЗІЦЬ НАЦЫЮ? Супраца з камуністычнай большасцю, а не канфрантацыя. Але бчб меньшасць дэпутатаў выбрала апошняе і ўпустую прастаяла без малага ШЭСЦЬ гадоў з сямі гадоў так зв АДРАДЖЭННЯ НАЦЫІ ля мікрафонаў ВС, упустую пікіруючыся з камуністычнай большасцю. У выніку гэтай канфрантацыі, фракцыя БНФ вярнула нашым бальшавікам-камуністам уладу на Беларусі (1994), якая ў іх была з 1919 года (БССР), прывяла да ўлады стаўленніка нашых бальшавікоў Аляксандра Лукашэнку, і крыху пазней (1999) знішчыла самую магутную палітычную сілу таго часу Беларускі народны фронт.

    І пры ўсіх гэтых бчб перамогах быў Зянон Станіслававіч Пазьняк, дэзерцір, які другім з той фракцыі БНФ збег за бугор у вясну 1996 ад неадроджанай ім нацыі, і раздае сёння святочныя парады "сваім дзецям" - дзецям Зянона, якія паверылі ў яго бчб ідэю фікс.  
  • А.Н.
    02.01.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Джэк
    02.01.2024
    Dziakuj, usio pa spravie, cikava...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта4

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Лойка: Калаўр мог спрачацца і адвакатаваць такія рэчы, пра якія ніхто іншы заікнуцца не мог7

Распавядаем, што за новую зброю ўжылі ў Сербіі для разгону пратэстаў. Яна ўжо ёсць у Расіі7

Тэлетрансляцыя са стадыёна ў Мінску, які ў 2021 годзе адкрываў Лукашэнка, «небяспечная для здароўя аператараў»1

Венгрыя пагадзілася працягнуць санкцыі супраць Расіі пасля званка Рубіа3

Палітзняволеная Антаніна Канавалава расказала, што ёй прапаноўваў ГУБАЗіК пасля яе вызвалення3

Магілёўскі кандуктар забаўляе пасажыраў песнямі ВІДЭА1

Абельская: Выклік брыгады хуткай дапамогі дорага каштуе35

Як ахоўваюць Пуціна — новае расследаванне6

Павел Латушка стварае свой фонд. Што гэта за арганізацыя?27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта4

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць