Грамадства

«Прадам айфон, не спадабаўся колер». На «Куфры» перапрадаюць навагоднія падарункі

Зразумець, з якімі падарункамі на Новы год беларусы памыляліся часцей за ўсё, даволі проста — дастаткова паглядзець прапановы на «Куфры». Першыя аб’явы аб продажы навагодніх прэзентаў з’явіліся яшчэ пры канцы снежня.

Дзіцячае адзенне і цацкі

Найчасцей за ўсё сустракаюцца аб’явы аб продажы рэчаў для самых маленькіх — адзення ці цацак на ўзрост да трох гадоў. Прычына продажу сукенак ці нават камбінезонаў звычайна простая — не падышоў памер. Але некаторыя мамы шчыра пішуць, што рэч ну зусім не ў тым стылі, які сям’я звычайна абірае для дзіцяці.

Ёсць і даволі экзатычныя варыянты: напрыклад, у адной з аб’яў прадаюць футра з натуральнага пясца для чатырохгадовай дзяўчынкі.

У выпадку з цацкамі пазначаюць, што выставілі на продаж, бо дзіця не зацікавілася падарункам ці таму што дома ўжо ёсць нешта падобнае: «Набор доктара. Купляла для дачкі на Новы год, але свякроў падарыла такі самы раней. Таму праз непатрэбнасць прадаю».

Бывае, што той, хто робіць падарунак, не разбіраецца ў тым, якія цацкі для якога ўзросту падыходзяць: «Новы зайка. Падарылі, але нам ужо 2 гады і з такім не гуляемся. Падыдзе з 6 месяцаў».

Гаджэты

Гаджэты ў спісе падарункаў, якія не спадабаліся, займаюць ганаровае другое месца. У гэтым выпадку нават драмы можна пабачыць у апісанні тавару. Напрыклад: «Новыя бесправадныя навушнікі. Купляла на «Вайлдберыс» для сына на падарунак да Новага года. Але яму на працы падарылі навушнікі класам вышэйшыя за гэтыя».

«Прадам добры тэлефон, быў падораны на Новы год, але, на жаль, жадаю іншую мадэль. Быў набыты 20.12.2023», − расчараванне чалавека адчуваецца нават праз манітор.

Скрыншот сайта kufar.by

«Прадам абсалютна новы смарт-гадзіннік. Набыты ў «5 элеменце». Год гарантыі. Сама карыстаюся такім самым. Сын не ведаў і падарыў. Вельмі класны. З вясны карыстаюся, нараканняў не было», — шчыра распавядае жанчына ў апісанні тавару.

Калі вы думаеце, што не спадабацца можа толькі нейкі танны гаджэт, то вы вельмі памыляецеся. І выстаўлены на продаж Xbox таму пацвярджэнне: «Новы Xbox Series S з двума джойсцікамі. Быў падораны на Новы год, але не маю патрэбы ў ім. У камплекце яшчэ падпіска на 3 месяцы».

Айфон, дарэчы, таксама можа расчараваць: «iPhone 13, 128 Гб, не актываваны, падарылі, але колер не спадабаўся».

Тэхніка для прыгажосці

Галоўная выснова, якую можна зрабіць, праглядаючы аб'явы ў гэтай рубрыцы «Куфра»: перад тым, як падарыць які-небудзь б'юці-гаджэт, неабходна спытацца ў чалавека, ці патрэбны ён. Бо сітуацыі могуць быць кур'ёзныя і нават крыўдныя.

«Прадам трымер для носа. Абсалютна новы. Падарылі, але я такой тэхнікай не карыстаюся. Добры падарунак для мужчыны з пухнатым носам», — адзначае адзін з прадаўцоў.

Скрыншот сайта kufar.by

«Прадам новы выпрамнік для валасоў. Падарыла сям'я на Новы год, але карыстацца мне ім нельга з-за розных працэдур для валасоў», — паведамляе яшчэ адна дзяўчына. Іншая спрабуе прадаць новую плойку, бо атрымала падарунак пасля таго, як зрабіла хімічную завіўку.

Касметыка і парфумерыя

Памыліцца ў гэтай сферы вельмі проста: «Clarins lip perfector. Падарылі на Новы год, не маё адценне! Многім вельмі падабаецца гэты бляск! Адзін раз мазала на вусны», «Крэм антыўзроставы. Падарылі. Фірма тая, якую хацела, а ўзрост старэйшы, чым трэба мне».

Нават калі вы ведаеце, якімі сродкамі карыстаецца ваша сяброўка, гэта не гарантуе, што атрымаецца яе парадаваць: «Выдатная памада і бальзам для вуснаў. Бяру не першы раз. У мяне ўжо ёсць два наборы, сяброўка на Новы год падарыла трэці. Мне столькі не трэба, не паспею выкарыстаць да канца тэрміну прыдатнасці».

Мужчынам дагадзіць таксама складана, асабліва калі гаворка ідзе пра парфуму: «Парфума Tom Ford Noir. Новая, два разы толькі пшыкнулі. Падарылі на Новы год, але пах не мой, не спадабаўся». Жанчыны прыдумваюць свае схемы, як атрымаць у выніку любімыя духі: «Calvin Klein парфумерная вада 50 мл. Зрабіла 10 пшыкаў, не мой водар. Падарылі на Новы год, але вырашыла прадаць і купіць сабе больш прыдатныя».

Ювелірныя ўпрыгожванні

Прычыны развітацца з ювеліркай могуць быць розныя: «Прадам пярсцёнак змейка, памер 16. Новы, не быў у выкарыстанні. Падарылі, але, на жаль, не падышоў па памеры. Набылі ў краме «7 карат» напярэдадні Новага года», «Завушніцы з фіянітамі. Падарылі, не мая зашпілька, не насіліся, толькі прымярала. Ёсць падарункавая скрыначка».

Скрыншот сайта kufar.by

А хтосьці можа быць проста не фанаткай нейкага брэнду — і як вынік, на «Куфар» трапляе бранзалет Pandora.

Рэчы для ўтульнасці

Ёсць тыя, хто атрымаў дарагі, але непатрэбны падарунак на карпаратыве. А калі муж і жонка разам працуюць у адной кампаніі, то няўдалых падарункаў будзе некалькі: «Прадам два біякаміны, у чорным і белым колеры. Падарылі на карпаратыве, а ў нас дома ўстаноўлены камін».

Недзе паміж аб’яў на «Куфры» схаваўся і інтэр'ерны алень, які свеціцца. «Падарылі, а ў нас такі самы ёсць», — тлумачыць прадавец.

Нешта для аўто

Цікава, чым кіраваўся чалавек, які падарыў на Новы год аўтамабільны акумулятар на бензінавую машыну — усё ж такі не самы ўніверсальны варыянт. Але той, хто атрымаў прэзент, цяпер прадае яго «за непатрэбнасцю».

Скрыншот сайта kufar.by

Падарункі для дома

Сярод няўдалых падарункаў, выстаўленых на продаж, можна знайсці і не вельмі звычайныя рэчы. Напрыклад, шторы. Здавалася б, іх можна дарыць, толькі абгаварыўшы ўсе нюансы загадзя. Але і тут бываюць праблемы: «Падарылі на Новы год, не падышлі па колеры. Тканіна аксаміт. Колер пыльная ружа. Шторы новыя, без дэфектаў. Ніткі не тырчаць, акуратны пашыў».

Скрыншот сайта kufar.by

Дарэчы, цікавая сітуацыя атрымліваецца: з аднаго боку, беларусы пакуль не гатовыя дарыць падарунак разам з чэкам, як прынята ў некаторых краінах на Захадзе (у гэтым выпадку прэзент лёгка вярнуць у краму), з іншага — ужо актыўна перапрадаюць тое, што не спадабалася.

Каментары

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання23

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Усе навіны →
Усе навіны

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання23

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Галоўнае
Усе навіны →