Журналіст задаваў тупыя пытанні міліцэйскаму начальніку. Таму давялося на іх адказваць
У Мінску адбылася прэс-канферэнцыя кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў, на якой распавялі, як забяспечваўся правапарадак у часе навагодніх святаў. Не абышлося без дзіўных пытанняў.

Сярод прысутных на прэс-канферэнцыі быў Герман Напольскі, які наведвае практычна ўсе такога кшталту мерапрыемствы незалежна ад тэмы і задае абсурдныя пытанні.
Ён прадставіўся карэспандэнтам «Еўразійскай праўды» і задаў начальніку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандру Купчэню некалькі пытанняў у сваім стылі.
Спачатку Напольскі пацікавіўся, ці былі здзейснены злачынствы ў навагодніх касцюмах.

«Такіх фактаў не было зарэгістравана», — коратка адказаў Купчэня.
На пытанне, ці былі нецвярозыя Дзеды Марозы і Снягуркі, Аляксандр Купчэня адказаў, што, на яго меркаванне, такія людзі былі, але «супрацоўнікамі органаў унутраных спраў не затрымліваліся і не дакументаваліся».
А ці былі самастойныя звароты ў медыцынскія выцвярэзнікі?
«Такіх выпадкаў не было», — запэўніў міліцэйскі начальнік.
Чытайце яшчэ:
Заўсёднік прэс-канферэнцый Герман Напольскі ажаніўся на возеры Байкал
Лукашэнкаўскі прапагандыст спрабуе пратачыцца ў эмігранцкія колы
-
У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА
-
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
-
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды
Каментары
трубкумикрофон.