Гісторыя44

Зорка Бэтлеемска над маёнткам ззяе. Як шляхта святкавала Божае Нараджэнне

Спрадвечныя калядныя традыцыі, якія паходзяць з беларускай вёскі, добра вядомыя і апісаныя ў літаратуры. Вядомыя і разгульныя балы магнатаў. А як адзначала Божае Нараджэнне тутэйшая шляхта ў шматлікіх дварах, маёнтках, фальварках і засценках, піша «Новы час».

У полымі класавай барацьбы, якая віравала на нашых землях у XX стагоддзі, быць любога іншага паходжання, акрамя сялянскага ці працоўнага, магло каштаваць жыцця. Таму і не датрывала да нашага часу культура і традыцыі многіх грамадскіх груп. Напрыклад, шляхты. Але ж на нашых землях па самых смелых падліках шляхты было ці ж не 15% ад насельніцтва!

Побытавыя і святочныя традыцыі шляхты трымаліся і клапатліва захоўваліся ў жыцці дробных сядзіб, земскіх двароў, шматлікіх фальваркаў і засценкаў. Сядзіба была сховішчам старасвецкай традыцыі. Бурная гісторыя нашай краіны пахіснула гэты ўстой. Зніклі сядзібы, іх гаспадароў сустрэла бальшавіцкая куля альбо далёкі паўночны шлях высылкі, а за людзьмі пайшлі прахам і іх традыцыі. Яшчэ напачатку XX стагоддзя здавалася, што плынь часу застыла пад дахам сядзіб, штодзённасць мала чым адрознівалася там дзень пры дні, хіба што святочныя дні адзначаліся па-асабліваму. А што калі не ўсё знікла, і тыя даўнія шляхецкія традыцыі не так моцна адрозніваюцца ад многіх нашых сённяшніх звычаяў? Трэба разабрацца, усё ж, Божае Нараджэнне — час цудаў.

Час падрыхтоўкі і чакання

У тутэйшай традыцыі святочныя зімовыя дні называліся (дый называюцца па сёння!) Калядамі. Гэта дванаццацідзённы перыяд ад Вігіліі да 6 студзеня — свята Божага Аб’яўлення (у каталіцкай традыцыі «Тры Каралі»). Гэта з аднаго боку, а з іншага — час Калядаў пачынаўся ў першую нядзелю Адвэнту і заканчваўся аж у суботу за тры тыдні перад Вялікім Постам. Святочных дзён тут нямерана: Адвэнт, актава Божага Нараджэння, час ад Богаяўлення… У былыя часы гулялі доўга і з размахам!

Звычайны шляхецкі двор. Зіма

Час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння ў сядзібах досыць часта пачынаўся яшчэ ў лістападзе. З надыходам першай нядзелі Адвэнту спыняліся звычайныя гулянні, балі, забаўкі, вяселлі, а на іх месцы з’яўляўся пост і рараты — адмысловыя святыя Імшы ў перыяд Адвэнту, якія традыцыйна адбываюцца перад усходам сонца. Ранняя зіма з лёгкім марозам і першым пухнатым сняжком, цеплыня камінаў, цьмянае свячное святло… У такой атмасферы шляхецкія дзеці прысвячалі гэтыя дні падрыхтоўцы да свята, майструючы калядныя ўпрыгажэнні.

А гаспадыні аддаваліся планаванню: рабілі пакупкі і аддавалі распараджэнні наконт святочнай падрыхтоўкі. Зрабіць трэба было шмат! Скласці вігілійнае меню, прыдумаць падарункі, падрыхтавацца да прыёму шматлікіх гасцей, якія традыцыйна прыязджалі на Раство ў кожную гасцінную сядзібу.

Калядны кірмаш

Адным з абавязковых пунктаў гэтых падрыхтовак быў выезд у горад ці мястэчка на калядныя закупы. Так, перадсвяточны шопінг быў і ў нашых продкаў у пашане! У спісах спраў былі падарункі дзецям і сям’і, асобам, якія працавалі ў сядзібах. У святочныя дні ніхто не быў забыты. Падзякаваўшы за працу, гаспадары маёнткаў уручалі падарункі ўсім, хто меў дачыненне да вядзення гаспадарчых спраў. Сярод падарункаў былі, між іншым, ласункі і элементы вопраткі: шалікі, пальчаткі, кашулі або тканіна для сукенак.

Аднак у горадзе куплялі не толькі падарункі. Адтуль прывозілі таксама прысмакі, садавіну і сухафрукты для двара, а таксама калядныя ўпрыгажэнні — у тым ліку «анёльскія валасы» (сёння мы называем гэтае ўпрыгожанне «дожджыкам») і срэбныя шарыкі.

Зялёная пані ў сядзібным доме

Звычай упрыгожваць ялінку прыйшоў да нас з-за нашай заходняй мяжы ў XX стагоддзі і хутка прыжыўся пад шляхецкімі дахамі. Дрэўца ўпрыгожвалі пераважна ядомымі цацкамі. Яблыкамі, пернікамі, пазалочанымі арэхамі, сушанымі стручкамі бабоў ці гароху, шакаладнымі ці марцыпанавымі прысмакамі. Усё гэта дапаўнялася ланцужкамі і дробнымі ўпрыгожаннямі, зробленымі рукамі дзетак пад наглядам нянек або гувернантак.

На ялінцы ў шляхецкім доме можна было сустрэць і пакупныя ўпрыгожанні, але не так шмат, бо іх першапачаткова завозілі выключна з-за мяжы, у асноўным з Германіі.

Сама ёлка з’яўлялася ў сядзібе напярэдадні або раніцай на Вігілію. Высокая, раскідзістая і з цудоўным пахам, яна стаяла ў гасцінай. Пад яе галінамі яна хавала дары ад Святога Мікалая, які спраўна і адказна наведваў шляхецкія дамы. Упрыгожаныя ёлкі старанна хавалі пад замок ад самых маленькіх жыхароў. Іх прыгажосць і схаваныя падарункі дзеткі маглі ўбачыць толькі пасля вігілійнай вячэры.

Святочны хлеб

Падрыхтоўка скончана, ялінка ўпрыгожаная, Святы Мікалай таксама зрабіў сваю справу… Час святочнай вячэры.

Вігілійная вячэра пачыналася з разломвання аплаткі. Гэта традыцыя паходзіць са звычаю, які культываваўся ў першыя стагоддзі хрысціянства: браць дадому асвечаны пасля Імшы хлеб для тых, хто не мог удзельнічаць у набажэнстве.

Сям'я дзеліцца аплаткамі

З цягам часу гэты хлеб ператварыўся ў аплатку, якая на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў стала з’яўляцца на вігілійных сталах у шляхецкіх сядзібах. Выпечаныя ў парафіях і манастырах, яны раздаваліся на тыдні напярэдадні Божага Нараджэння касцёльнымі служкамі або арганістам. Часцей за ўсё на калядных сталах гасцявала белая аплатка.

Як на Вігілію, так цэлы год!

У наш час гуляе прыказка «як Новы год сустрэнеш, так і правядзеш», а ў даўнія часы арыентаваліся на Вігілію.

Святочны час — час асаблівай містыкі, ён быў звязаны са звычаямі забяспечыць дабрабыт у наступным годзе. Калядныя павер’і знаходзілі сваіх прыхільнікаў як у сялянскай хаце, так і ў шляхецкай сядзібе. Напрыклад, лічылася, што тая дзяўчына, якая націрае мак на вігілійную вячэру, у наступным годзе абавязкова выйдзе замуж. Іншыя павер’і тычыліся вігілійных страў, смакаванне якіх павінна было гарантаваць поспех і дабрабыт.

Калі гаспадыні і слугі праводзілі гэты дзень, гатуючы вячэру, гаспадары звычайна вырашалі выбрацца з дому і адправіцца на паляванне. З гэтым звычаем было звязана яшчэ адно павер’е, «калі паляўнічы на Вігілію нешта ўпалюе, то на працягу года з палявання не будзе вяртацца з пустымі рукамі».

Аднак самым папулярным павер’ем была прымаўка «як на Вігілію, так і ўвесь год». Таму гэты дзень пачыналі рана і праводзілі ў добрай атмасферы, каб на працягу наступных дванаццаці месяцаў не было сварак і гультайства.

За вігілійным сталом

Святочны ранак

Пакуль слугі рабілі апошнія прыгатаванні да вячэры, прыбіралі сталовую, сачылі, каб усе стравы былі прыгатаваны своечасова, жыхары сядзібы пераапраналіся ў святочнае адзенне і чакалі першую зорку. З яе з’яўленнем уся сям’я і запрошаныя госці сядалі за стол, пад абрусам якога хавалася сена, што мела вялікі ўплыў на ўстойлівасць посуду і перакульванне шклянак.

Пасля разломвання аплаткі можна было пачынаць вячэру. У посным калядным меню пераважала рыба з мясцовых азёр — судак, смажаны лінь і шчупак з хрэнам. Акрамя іх на стале можна было пабачыць боршч з клёцкамі, капусту з грыбамі, абаранкі з макам, кампот з сушаных сліў ці яблыкаў, міндальны пудынг. І, канечне ж, куцця.

І ўсё гэта дапаўнялася такімі далікатэсамі, як сухафрукты, вінаград, яблыкі, варэнне і вялікая колькасць рознага алкаголю.

Калі вячэра заканчвалася, уся кампанія перамяшчалася ў раней зачынены пакой. Там пад радасныя воклічы дзяцей і водар заваранай кавы з пірагом уручалі падарункі, спявалі калядкі і разам чакалі моманту, калі трэба ехаць на пастэрку — святую імшу ў Вігілію Божага Нараджэння.

Аднак гэта была не мірнае катанне на санях, а шалёныя гонкі паміж гаспадарамі. Згодна з традыцыяй, той, хто першым пераступіць парог храма, павінен быў правесці будучы год у дастатку і дабрабыце.

Дні святочныя і пасля іх

Каляда

Наступныя дні, аж да Новага года і Божага Аб’яўлення, былі насычаны святочнымі візітамі, гульнямі і калядаваннем. Калядоўшчыкі з жывой батлейкай хадзілі па шляхецкіх сядзібах і сялянскіх хатах, узнаўляючы біблейскія сюжэты ў абмен на невялікія падарункі. Ладзіліся таксама катанні на санях, якія вазілі ад сядзібы да сядзібы, частуючыся і спусташаючы шляхецкія каморы і вінныя пограбы.

Калядоўцы ў сядзібе

Сезон адпачынкаў заканамерна перарастаў у карнавал, атракцыёны якога запаўнялі доўгія зімовыя ночы. Так і праходзіў час у чаканні прыходу вясны, а з ёй і пачатку чарговага ўраджайнага сезона.

Каментары4

  • блр
    07.01.2024
    У свой час шляхта была асновай войска ВКЛ. Шмат стагоддзяў шляхта мужна бараніла нашу незалежнасьць ад Масковіі. Пасьля 1917 года шляхту стананна вынішчалі акупанты з усходу, бальшавікі-камунякі. Спачатку на усходзе краіны, а з 1939 года і на заходзе. Ну а пасься вайны тыя хто выжыў з'ехалі у Польшчу. На Беларусі патомкаў шляхты засталіся адзінкі, нажаль.
  • L
    07.01.2024
    Artykuł pavinien byŭ być apublikavany 25 sniežnia
  • Дзед
    08.01.2024
    Дарэчы, цікавы факт, у 19ст. сярод калядных персанажаў часам сустракаўся «салдат», які ў беларускім фальклоры ўспрымаўся як госць з Іншасвету, з замагіля, «чужынец», блізкі да нячыстай сілы. Такі персанаж з’явіўся ў беларускай традыцыі пасля далучэння да Расійскай Імперыі. Акрамя гэтага тады таксама была ўведзеная рэкруцкая павіннасць, якой раней на Беларусі не было. Маладых хлопцаў на 25 год забіралі ў расейскае войска, адрывалі ад родных мясцін, пазбаўлялі магчымасці стварыць сям’ю. Гэта ўспрымалася як смерць у сацыяльным плане. Таму ў казках і фальклоры салдат быў як бы чалавекам з «таго» свету. Таму, беларусы, памятайце і беражыце сваё, памятайце, што расейскі салдат - гэта чужынец, гэта ўвасабленне смерці. Нават нашыя продкі гэта ведалі ды заклалі ў фальклор такі пасыл да нашчадкаў. Болей за 200 гадоў прайшло, а сэнс не змяніўся, расейскія імперскія салдаты як былі акупантамі і агрэсарамі, так такімі і засталіся.

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў6

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

На Сардзініі забаранілі прыходзіць на пляж з парасонамі. Чаму так?5

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб2

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень19

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў6

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць