Вайна

Ракета, якой РФ ударыла па Харкаве, магла быць з КНДР

Прадстаўнік Харкаўскай абласной пракуратуры Дзмітрый Чубенка сцвярджае, што абломкі адной з ракет, якія прыляцелі ў Харкаў 2 студзеня, не падобныя на абломкі ракет, якія ўжываліся Расеяй раней, што можа паказваць на яе паўночнакарэйскае паходжанне.

Пра тое, што Паўночная Карэя паставіла Расеі нейкую колькасць балістычных ракет, у чацвер заявілі ўрады ЗША, Вялікабрытаніі і Паўднёвай Карэі. Кіеў праз некаторы час пацвердзіў, што ў першыя дні студзеня Расея сапраўды ўжывала раней не знаёмыя ўкраінскай арміі ракеты.

Чубенка паказаў журналістам абломкі ракеты і апісаў іх асаблівасці так: «Метад вытворчасці не вельмі сучасны. Ёсць адхіленні ад стандартных ракет «Іскандэр», якія мы раней бачылі пры ўдарах па Харкаву. Гэтая ракета падобная на адну з паўночнакарэйскіх ракет».

Паводле яго слоў, ад «Іскандэра» яна адрозніваецца крыху большым дыяметрам і формай хваставой часткі.

Чубенка таксама адзначыў, што раней не фіксаваліся выпадкі, каб расейцы спрабавалі схаваць маркіроўку ракет.

«Спроба зацерці нумары на пэўных дэталях сведчыць аб жаданні схаваць інфармацыю аб гэтай ракеце. Да таго ж па ўнутраным абсталяванні мы бачым: надпісы ўнутры не вельмі акуратныя, зробленыя ўразнабой. Звычайна ў такіх ракетах, зробленых і ў Савецкім Саюзе, і ўжо ў Расеі, надпісы вельмі акуратныя, усё зроблена вельмі старанна, часам ставяцца нават прозвішчы работнікаў завода, каб усталяваць адказных — хто менавіта і што рабіў. Тут жа такога няма. І тыя надпісы, лічбы, абрэвіятуры, якія ёсць, яны разнатыпныя», — распавёў Чубенка.

«Менавіта таму мы схіляемся да версіі, што гэта можа быць ракета, пастаўленая Паўночнай Карэяй», — дадаў чыноўнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца2

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

Лондан доўга лічыўся сталіцай нажавых нападаў. Як гораду ўдалося збіць хвалю гвалту?12

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд5

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць