Сэм Альтман і яго даўні партнёр інжынер-праграміст Олівер Малхерын пажаніліся, піша Business Insider.

Фатаграфіі з вяселля гендырэктара OpenAI зʼявіліся ў сеціве ў чацвер, але многія палічылі, што яны створаныя штучным інтэлектам.
Аднак адзін з прысутных на вяселлі пацвердзіў Business Insider іх сапраўднасць. Месца і дата цырымоніі засталіся невядомымі.
Малхерын — даўні партнёр Альтмана, яны шмат гадоў захоўвалі свае адносіны ў таямніцы. Упершыню яны зʼявіліся разам на афіцыйнай вячэры ў Белым доме ў 2023 годзе. Пара жыве ў Сан-Францыска.
У лістападзе мінулага года гендырэктар кампаніі OpenAI Сэм Альтман, адзін са стваральнікаў сусветна вядомай нейрасеткі ChatGPT, быў нечакана звольнены з пасады. Гэтае рашэнне адразу ж выклікала сурʼёзны крызіс у OpenAI, які пагражаў цалкам знішчыць кампанію. У выніку Альтмана запрасілі наноў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
дык так и скажыце