Грамадства1919

Мітрапаліт Веніямін уручыў ордэн Аляксандру Барсукову. Аднак ёсць цікавая асаблівасць узнагароды

Імаверна «за асаблівыя заслугі» генерал Барсукоў атрымаў ордэн св. Анастасіі Узарэшыцельніцы.

Фота: church.by

Менавіта Аляксандр Барсукоў увечары 13 жніўня 2020 г. наведваў ізалятар на Акрэсціна і сказаў, што «ніякіх здзекаў не было», нагадвае «Хрысціянская візія».

Міліцэйскі чыноўнік знаходзіцца ў чорным спісе ЕС, пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі і ЗША. Знаходзіўся пад санкцыямі таксама з 2012 па 2016 гг. за «кіраванне дзеяннямі міліцыі супраць вулічных пратэстоўцаў і адказным за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў».

Св. Анастасія Узарэшыцельніца, ці св. Анастасія з Далмацыі з'яўляецца пакутніцай IV ст.

Яна таемна наведвала арыштаваных хрысціян у рымскіх турмах і дапамагала ім. За гэтую дзейнасць яе таксама арыштавалі і пасля катаванняў спалілі.

Каментары19

  • No
    16.01.2024
    Папы ўзнагароджваюць сілавікоў, сілавікі ўзнагароджваюць папоў. Колазварот лайна ў лукастане)))
  • Сымон
    16.01.2024
    Пасля падзення марыянетачнага прарасейскага рэжыма БПЦ як філія РПЦ, якая з'яўляецца дзяржаўнай царквой расейскай імперыі, мусіць быць радыкальна рэфармаваная праз стварэнне прамой пагрозы беларускай незалежнасці, культуры і ідэнтычнасці, а таксама праз саўдзел у расейскай агрэсіі. Парафіі былой БПЦ павінныя стаць самастойнымі суб'ектамі пад кіраўніцтвам беларускіх святараў, перайсці ў іншую царкву альбо стварыць сваю, як гэта было зроблена ва Ўкраіне.
  • Чаркашкварка
    16.01.2024
    No , не колазварот, а КАЗЛАзварот

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць