Свет33

Стала вядома, хто разбіўся на бізнэс-джэце ў гарах Афганістана

Пасажырамі на борце Falcon, які знік у гарах Афганістана, былі муж і жонка Ганна і Анатоль Еўсюковы — прадпрымальнікі з Валгадонска. Жанчыну на апараце ШВЛ везлі з Тайланда на экстранную шпіталізацыю.

Ганна і Анатоль Еўсюковы

Муж з жонкай прыляцелі на адпачынак у Тайланд 15 снежня звычайным рэйсам, піша «База». З імі быў сын Віталь. Праз пару дзён Ганне стала дрэнна. Яе паклалі ў бальніцу і выявілі нейкую інфекцыю.

Жанчыну падключылі да апарата ШВЛ. Мужу тайскія дактары парэкамендавалі везці жонку ў Расію.

Сямʼя замовіла прыватны борт. Джэт з Анатолем і яго жонкай вылецеў з Тайланда 20 студзеня. У Індыі здзейснілі дазапраўку. Далей яны павінны былі дазаправіцца ў Ташкенце і ляцець у Маскву.

Аднак над Афганістанам пілоты паведамілі аб праблеме з рухавіком і з палівам. Борт упаў у гарах.

Сын Віталь вылецеў з Тайланда звычайным рэйсам. Паводле звестак «Базы», ён ужо прыляцеў у Расію, дзе даведаўся пра гібель бацькоў.

Таксама на борце, папярэдне, было чацвёра расіян — членаў экіпажу. 

Каментары3

  • Фама Неверуюшчы
    21.01.2024
    Прасты расейскі прадпрымальнік замовіў газпрамаўскі джэт. вы хоць самі сябе верыце?
  • 1
    21.01.2024
    Сам жыву ў Азіі і зараз тут ходзіць вельмі мярзотная пнеўманія - хварэюць масава, пераносіцца цяжкавата. Сам ужо перахварэў.

    А калі вы яе падхапілі, то лепш лячыцеся тутака: у тым жа Тае, Вьетнаме медыцына на высокім узроўні (у буйных гарадах так дакладна). Проста абавязкова мусіць быць добрая страхоўка плюс ліміт на крэдзітке паболейшы.
  • Андрей
    23.01.2024
    Возможно, что в Индии на дозаправке топливо залили некачественное.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць