Грамадства11

З'явілася новае ютуб-шоу — модныя фатографы Канаплёў і Лейдзік распытваюць беларускіх селебрыці

Беларускі сегмент ютуба папоўніўся новым каналам, на якім вядомыя фатографы паказваюць, што ў рэальнасці адбываецца пад час іх фотасесій. Распавядаем, што ў ім адметнага.

Стваральнікамі ютуб-шоу «KANAPLEV+LEIDIK: Без рэтушы» на канале MalankaMedia з'яўляюцца фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік. Яны працавалі з такімі вядомымі асобамі, як Макс Корж, Міхалок, Шнур, Лунгрэн, а таксама Бабарыка, Ціханоўская і Пракопʼеў.

Сваё шоу аўтары адносяць да катэгорыі «рэаліці», бо паставілі задачу паказаць, як на самой справе адбываецца працэс здымкаў. Фатографы праводзяць са сваімі героямі некалькі дзён, а затым аналізуюць размовы і ўрэшце шукаюць ідэю і рэквізіт для кадра. Звычайна такая работа застаецца па-за кадрам.

Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік Evgeny Kanaplev and Julia Leydik Evgeny Kanaplev and Julia Leydik
Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік. Скрын відэа MalankaMedia / YouTube

«Мы два фатографы за адным фотаапаратам. У гэтым праекце мы фатаграфуем людзей. Сустракаемся з класнымі беларусамі (прычым не адзін раз), вельмі доўга камунікуем, прыдумваем, а потым ствараем кадр. Па сутнасці, мы ў гэтым праекце раскрываем усю сваю кухню і класных беларусаў»,

— гавораць самі аўтары пра свой праект.

Героямі першага выпуску сталі сямейная пара шоўменаў — Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая. Агульны час камунікацыі з імі склаў 15 гадзін. Ад сустрэчы з героямі да фінальнага кадру прайшло чатыры дні.

Больш за палову часу ў шоу аддадзена менавіта размове з героямі, абмеркаванню жыцця ў эміграцыі, спрэчкам аб музыцы. Дудзінскі і Раецкая распавялі сваю гісторыю знаёмства і паразважалі, што будуць рабіць, калі закончацца адносіны, падзяліліся некаторымі падрабязнасцямі падарожжа на Мадагаскар, праблемамі з псіхічным здароўем.

Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая Denis Dudzinski and Kateryna Raetskaya Денис Дудзинский и Катерина Раецкая
Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая. Выніковы кадр. Скрын відэа MalankaMedia / YouTube

Чытайце яшчэ:

Як Пракоп'ева фатаграфавалі з голай жанчынай, а Сігал прыехаў на здымку з зялёным кавуном ад Лукашэнкі

«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук

Кацярына Раецкая расказала, як прымусіла Дзяніса Дудзінскага займацца домам і гаспадаркай

Каментары1

  • Жвір
    24.01.2024
    А гэта што за сцэна, на выніковым кадры? Трыстан вярнуўся да Ізольды ды зусім бухі, лыка ня вяжа? Таму яна і разгубленая такая ! Чакала-чакала, і вось...

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць