Здарэнні11

Агучаны вырак па ДТЗ у Петрыкаўскім раёне. У ім загінула маці 8 дзяцей

«Праклятае месца», — кажуць мясцовыя пра ўчастак дарогі, дзе адбылася аварыя.

Загінулая ў аварыі шматдзетная маці Вольга Андрэева. Фота: скрын відэа ont.by

Аварыя адбылася 24 верасня 2023 года ля вёскі Муляраўка, Петрыкаўскага раёна. У легкавік 38-гадовай Вольгі Андрэевай урэзаўся грузавік. Яго 59-гадовы кіроўца быў нападпітку. Жанчына памерла па дарозе ў бальніцу.

Вольга Андрэева з Муляраўкі. Яна шматдзетная маці. У яе 8 дзяцей: шасцёра непаўналетнія, двое дарослыя.

Трагічная смерць жанчыны шакавала жыхароў вёскі.

У 2017 годзе Вольга дамагалася, каб у выдзеленым дзяржавай яе сям’і доме наладзілі ацяпленне. Калі скаргі чыноўнікам не далі плёну, то пазваніла на прамую лінію БТ. З тэлевізійнага рэпартажу стала вядома, што шматдзетная сям’я Вольгі тры гады мерзла ў доме. Тэмпература ледзь дацягвала да 12 градусаў. Пасля крытыкі па тэлебачанні сістэму ацяплення адрамантавалі.

Па словах землякоў, прыклад Вольгі ў адстойванні правоў пазней перанялі іншыя жыхары пасёлка.

Машына Вольгі Андрэевай пасля аварыі. Удар грузавіка, які імчаў з хуткасцю 85 кіламетраў на гадзіну, прыйшоўся ў месца кіроўцы легкавіка. Шанцы выжыць у жанчыны былі надта малыя. Фота: prokuratura.gov.by

У Муляраўцы кажуць, што ўчастак шашы, дзе адбылася аварыя, праклятае месца. На ім часта здараюцца трагедыі. Адна з апошніх адбылася ў канцы года.

Вінаватаму ў смерці Вольгі прысудзілі 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі на 8 гадоў.

Петрыкаўскі суд абавязаў уладальніка машыны, якой было ўчыненае дарожна-транспартнае здарэнне, кампенсаваць мужу загінулай маральную шкоду ў суме 50 тысяч рублёў.

Вырак быў агучаны 17 студзеня. Прысуд яшчэ не набыў моцы. Сябе мужчына прызнаў вінаватым часткова.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Суп вару маленькімі порцыямі — па 8 літраў». Як жыве сямʼя, у якой 15 дзяцей

Выйшла на волю шматдзетная маці Іна Панова 

«Усё добра, быў званок з вышэйстаячых органаў». Чавуская тыктокерка ў барацьбе з мясцовымі ўладамі дасягае поспехаў

Шматдзетная маці просіць Лукашэнку вярнуць ёй дочак

Каментары1

  • Ёсік
    24.01.2024
    Пры чым тутука "месца проклятае", калі кіроўца быў п'яны.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?22

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?22

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць